Акцябрская (Вілейскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Акцябрская. Акця́брская[1] (трансліт.: Akciabrskaja, руск.: Октябрьская; да 1964 года Кабылле) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.
Гісторыя
У 1800 годзе вёска Кабылле, уласнасць Леана Гарайна, 12 двароў, 72 жыхары.
У 1938 годзе вёска, у Ільянскай вясковай гміне, 33 двары, 186 жыхароў.
30 ліпеня 1964 года вёска Кабылле была перайменавана ў вёску Кастрычніцкая[2].
У 2003 годзе вёска, 18 двароў, 29 жыхароў.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Альковіцкага сельсавета[3].
Вядомыя асобы
- Антон Аўсянік (1888—1933?) — беларускі палітык, дыпламат. Дзеяч Беларускай Народнай Рэспублікі
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Кастры́чніцкая, Кабы́лле
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 ліпеня 1964 года «Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР»
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура
- Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларуі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акцябрская (Вілейскі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.