Аніскавіцкі сельсавет
Ані́скавіцкі сельсавет (руск.: Онисковичский сельсовет) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Аніскавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Кобрынскага раёна. 21 студзеня 1961 года ў склад сельсавета з Гарадзецкага сельсавета перададзены вёскі Вялікі Рудзец і Малы Рудзец[1], якія ў 1964 годзе вернуты ў склад Гарадзецкага сельсавета[2]. 11 мая 2012 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гарадзецкага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 475 чалавек[4], з іх 92,6 % — беларусы, 5,3 % — украінцы[5].
На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 12 населеных пунктаў: Аніскавічы, Выгада, Вялічкавічы, Добрае, Дубіны, Жукі, Забалацце, Залескі, Мелянкова, Соўплі, Старадубцы, Чалішчавічы.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 11 мая 2012 г. № 198 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Жабинковского и Кобринского районов Брестской области(руск.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2019. Праверана 22 лістапада 2018.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Антопальскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Кобрынскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2012 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.