wd wp Пошук:

Гарадзецкі сельсавет (Кобрынскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гарадзецкі сельсавет.

Гарадзе́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Гарадзец.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каменскага сельсавета[1]. 31 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Акцябрскага сельсавета[2]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Кобрынскага раёна. 21 студзеня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грушаўскага сельсавета, вёскі Вялікі Рудзец і Малы Рудзец перададзены ў склад Аніскавіцкага сельсавета, вёска Кустовічы — у склад Астроміцкага сельсавета, вёска Нятрэба — у склад Залескага сельсавета[3]. У 1962 годзе ў склад сельсавета перададзены вёскі Кустовічы і Пясочнае з Астроміцкага сельсавета і вёска Нятрэба з Залескага сельсавета[4]. У 1964 годзе ў склад сельсавета з Аніскавіцкага сельсавета вернуты вёскі Вялікі Рудзец і Малы Рудзец[5]. У 1970 годзе скасавана вёска Варатынічы (злілася з вёскай Акцябр)[6]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 21 населены пункт[7]. 11 мая 2012 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Аніскавіцкага сельсавета (вёскі Аніскавічы, Выгада, Вялічкавічы, Добрае, Дубіны, Жукі, Забалацце, Залескі, Мелянкова, Соўплі, Старадубцы, Чалішчавічы)[8].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 3330 чалавек[9], з іх 89,8 % — беларусы, 4,6 % — украінцы, 3,5 % — рускія[10].

29 мая 2018 года скасавана вёска Добрае[11].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  5. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  6. Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
  7. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 25. — 248 с. — 10 000 экз.
  8. Решение Брестского областного Совета депутатов от 11 мая 2012 г. № 198 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Жабинковского и Кобринского районов Брестской области(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2019. Праверана 22 лістапада 2018.
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Решение Кобринского районного Совета депутатов от 29 мая 2018 г. № 11 Об упразднении сельского населенного пункта Кобринского района

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Антопальскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Кобрынскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be