wd wp Пошук:

Арланда (Фларыда)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Арланда.

Арла́нда (англ.: Orlando) — пяты па велічыні горад штата Фларыда і самы буйны ўнутраны горад паўвострава Фларыда з насельніцтвам 2 975 658 чалавек (2010) ва ўсёй агламерацыі, што робіць яго 17-м па велічыні ў ЗША, шостым па велічыні мегаполісам у паўднёвай частцы Злучаных Штатаў і трэцім па велічыні мегаполісам у штаце Фларыда. Паводле ацэнкі Бюро перапісу насельніцтва ЗША, станам на 2013 год у горадзе пражывалі 255 483 чалавекі, што робіць горад 77-м у спісе гарадоў ЗША паводле колькасці насельніцтва і пятым у Фларыдзе. Арланда быў названы ў гонар Арланда Рыўса, паводле адной са здагадак, салдата арміі ЗША, які ўдзельнічаў ва другой вайне з семіноламі і загінуў у гэтай вобласці.

Арланда вядомы як сусветная сталіца тэматычных паркаў; у 2014 годзе яго славутасці, паркі, канферэнцыі і канвенцыі наведала звыш 62 мільёны наведвальнікаў[1]. Міжнародны аэрапорт Арланда (MCO) з’яўляецца трынаццатым па загружанасці аэрапорт у Злучаных Штатах і 29 сярод самых ажыўленых у свеце[2].

Найбольш вядомыя і самыя наведвальныя[3] у ЗША і за іх межамі славутасці Арланда ўтвараюць аснову індустрыі турызму: Дыснейуорлд, размешчаны прыкладна за 26 км на паўднёвы захад ад Арланда ў Лэйк Буена Віста, які размясціўся на тэрыторыі ў 24 тысячы гектараў (год адкрыцця — 1971); Юнівёрсал Рэзарт, які адкрыўся ў 1999 годзе як пашырэнне Юнівёрсал Студыяс Фларыда; SeaWorld; Gatorland; і Wet ‘N Wild. За выключэннем Walt Disney World, большасць асноўных славутасцей размешчаны ўздоўж вуліцы Інтэрнэшнл Драйв(англ.) бел.. Горад таксама з’яўляецца адным з самых ажыўленых амерыканскіх гарадоў для правядзення канферэнцый і канвенцый.

Горад доўгі час з’яўляўся невялікім паселішчам у трапічнай забалочанай сельве, якая кішэла маскітамі і алігатарамі. Аднак, як і іншыя буйныя гарады «сонечнага пояса», Арланда хутка рос на працягу 1980-х гадоў і ў першым дзесяцігоддзі XXI стагоддзя. У Арланда размешчаны Універсітэт Цэнтральнай Фларыды(англ.) бел., які з’яўляецца другім па колькасці студэнтаў у Злучаных Штатах. Арланда займае чацвёртае месца ў спісе найбольш прывабных для пражывання амерыканскіх гарадоў[4].

У расавым плане горад таксама зведаў моцныя змены. У 2000 годзе 50,8 % насельніцтва складалі белыя, 17,5 % — лацінаамерыканцы, 26,9 % — афраамерыканцы, 2,7 % — азіяты[5].

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Dineen, Caitlin. Orlando breaks visitation record in 2014 (нявызн.). Orlando Sentinel (9 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы July 18, 2014. Праверана April 27, 2015.
  2. Passenger Traffic for past 12 months ending May 2011. Airports.org. Retrieved August 21, 2011.
  3. Murray, Valaer. List: America’s Most-Visited Cities (нявызн.), Forbes .
  4. [For Nearly Half of America, Grass Is Greener Somewhere Else; Denver Tops List of Favorite Cities Pew Research Center’s Social & Demographic Trends Project](http://pewresearch.org/pubs/1096/community-satisfaction-top-cities) (нявызн.). Pewresearch.org. Праверана August 2, 2014.
  5. Orlando FL (Florida) ZIP codes, schools, jobs, demographics & more

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1885 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be