Асобіна (Буда-Кашалёўскі раён)
Асо́біна[1] (трансліт.: Asobina, руск.: Особино) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камунараўскага сельсавета.
Побач размешчана радовішча суглінкаў (распрацоўваецца малым прадпрыемствам «Макаўе»).
Геаграфія
Размяшчэнне
У 18 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 5 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель), 22 км ад Гомеля.
Гідраграфія
На поўначы меліярацыйны канал.
Транспартная сетка
На шаше Доўск — Гомель.
Планоўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад (па абодва бакі шашы), да цэнтра якой з усходу далучаецца ледзь выгнутая вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Рудзянецкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Па перапісу 1897 года размяшчаліся хлебазапасны магазін і вятрак. У 1909 годзе 1090 дзесяцін зямлі, млын.
У 1926 годзе дзейнічалі паштовае аддзяленне, школа.
З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Асобінскага сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі.
У 1929 годзе 37 габрэйскіх сем’яў з Уваравіч перасяліліся ва ўрочышча Асобіна, дзе для іх было вылучана 305 га землі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Бранявік», працавалі артэлі па здабычы торфу і вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 12 двароў. У баях каля вёскі загінулі 8 савецкіх салдатаў (пахаваны ў брацкай магіле на могілках). На фронце загінулі 36 жыхароў вёскі. У 1959 годзе. Цэнтр міжгаспадарчага аб’яднання «Асобіна».
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 61 гаспадарка, 131 жыхар.
Дынаміка
- 1897 год — 61 двор, 604 жыхары (паводле перапісу).
- 1909 год — 96 двароў, 653 жыхары.
- 1940 год — 110 двароў.
- 1959 год — 466 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 61 гаспадарка, 131 жыхар.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Леанід Пятровіч Смаляк (1923—1995) — вучоны ў галіне геабатанікі, доктар біялагічных навук.
- Мікалай Ісакавіч Туранкоў (нар. 8.8.1922) — вучоны ў галіне глебазнаўства, доктар біялагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1976 года[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — С. 120. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.