wd wp Пошук:

Асташына

Аста́шына[1] (трансліт.: Astašyna, руск.: Осташино) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Вераб’евіцкага сельсавета, цэнтр Аграпрадпрыемства імя Адама Міцкевіча. Праз вёску цячэ рака Валоўка.

У вёсцы пражывае звыш 250 чалавек, працуе клуб, бібліятэка, крама.

Гісторыя

Вёска Асташына з’яўляецца найстарэйшай вёкага Навагрудскага раёна. Упершыню яна згадваецца ў дакументах пад 1401 годам, як двор Наваградскай зямлі, які належаў вялікаму князю Літоўскаму Вітаўту і быў падараваны ім свайму брату Жыгімонту.

У сакавіку 1932 у вёсцы адбылоася паўстанне сялян супраць памешчыкаў і асаднікаў. Было спалена некалькі маёнткаў і фальваркаў, вызвалены арыштаваныя сяляне. Пасля прыбыцця паліцыі ў вёсцы адбылася перастрэлка. Пасля прадаўлення выступу 4 селяніна было павешана, 5 атрымалі пажыццёвае зняволенне і 44 розныя тэрміны вязніцы.

Да 2017 года вёска была цэнтрам Асташынскага сельсавета. У 2017 годзе цэнтр сельсавета быў перанесены ў аграгарадок Вялікія Вераб’евічы і перайменаваны ў Вераб’евіцкі[2][3].

Інфармацыя для турыстаў

  • Млын (XIX ст.)
  • Сядзібна-паркавы комплекс Чачотаў (XIX ст.)

Страчаная спадчына

  • Царква могілкавая (XIX ст.)

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Решение Новогрудского районного совета депутатов от 25 мая 2017 г. № 152 О переносе административного центра Осташинского сельсовета Новогрудского района Архівавана 1 снежня 2020. (руск.)
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 22 августа 2017 г. № 273 О переименовании Осташинского сельсовета Новогрудского района Гродненской области Архівавана 23 лістапада 2020. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Навагрудскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be