wd wp Пошук: ⬜

Асташынскі сельсавет (Навагрудскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Асташынскі сельсавет.

Аста́шынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Навасёлкі.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Асташын. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вераб’евіцкага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Навагрудскага раёна. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Асташына. Пазней цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Навасёлкі. 25 мая 2017 года цэнтр Асташынскага сельсавета перанесены ў аграгарадок Вялікія Вераб’евічы[2]. 22 жніўня 2017 года Асташынскі сельсавет перайменаваны ў Вераб’евіцкі[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1011 чалавек[4], з іх 94,3 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 1,6 % — палякі, 1,4 % — армяне[5].

Насельніцтва, жыхароў: 1123 (2008 г.), 1011 (2009 г.)[4], 778 (2017 г.).

Склад

У склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў (2009 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009[4]
Антонаўкавёска68
Асташынавёска120
Валосаўкавёска36
Вялікія Вераб’евічыаграгарадок338
Залозківёска20
Малыя Вераб’евічывёска36
Навасёлківёска50
Нянькававёска56
Пантусавічывёска16
Поўберагвёска75
Ракевічывёска116
Сенненскае Загор’евёска80

Зноскі

  1. ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ↑ Решение Новогрудского районного Совета депутатов от 25 мая 2017 г. № 152 О переносе административного центра Осташинского сельсовета Новогрудского района Архівавана 1 снежня 2020.
  3. ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 22 августа 2017 г. № 273 О переименовании Осташинского сельсовета Новогрудского района Гродненской области Архівавана 23 лістапада 2020.
  4. 1 2 3 Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Любчанскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Навагрудскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2017 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be