wd wp Пошук:

Астровенскі сельсавет

Астро́венскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Астроўна.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Астроўна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. З 15 лютага 1931 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Соржыцкага сельсавета, у склад Пліскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Александрова, Бузаны, Вядзерава, Дарагакупава, Жыгалы, Клішы, Навасёлкі і Шуты), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малы Двор[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Віцебскага раёна[2], з 12 лютага 1965 года ў складзе Бешанковіцкага раёна. 9 ліпеня 1965 года ў склад адноўленага Соржыцкага сельсавета перададзены 27 населеных пунктаў (Асінаўка, Белле, Берашэўцы, Будзілава, Воўры, Вяжышча, Вялікія Паўлавічы, Гарадзец, Гняздзілава, Дашкава, Забелле, Задарожжа, Замошша, Засор’е, Засценкі, Ліхачы, Малыя Паўлавічы, Мартасы, Медзвядзі, Падакі, Равякі, Сіняны, Соржыца, Стрэлішча, Холм, Чарнагосце і Шчакатоўшчына), у склад сельсавета з Пліскага сельсавета вернуты 8 населеных пунктаў (вёскі Александрова, Бузаны, Вядзерава, Жыгалы, Клішы, Навасёлкі, Прыдзвінне і Шуты)[3]. 3 ліпеня 1970 года ў склад Соржыцкага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Бардашы, Беркава, Дуброва, Жавуры, Качана, Кудзяны, Ліхошына, Макраны, Светагорава і Сініцы)[4]. 26 сакавіка 1973 года ў склад Соржыцкага сельсавета перададзена вёска Валькава[5]. У 1974 годзе цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Астроўна. 21 верасня 1987 года ў склад Пліскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (вёскі Александрова, Бузаны, Вядзерава, Жыгалы, Клішы, Навасёлкі, Прыдзвінне і Шуты)[6]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пліскага сельсавета (20 населеных пунктаў: вёскі Абухава, Александрова, Бузаны, Вядзерава, Данілаўка, Жаркі, Жыгалы, Замашэнне, Застарынне, Клішы, Купіна, Латыгава, Латышы, Навасёлкі, Панкратава, Плісы, Прыдзвінне, Пясочная, Руда і Шуты)[7].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1671 чалавек[8], з іх 90,2 % — беларусы, 7,8 % — рускія, 1,0 % — украінцы[9].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Пагаспадарчыя кнігі па Бешанковіцкаму раёну за 1944—1966 гг. (руск.)
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  6. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
  7. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Бешанковіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Віцебскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Бешанковіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be