Астроўшчынскі сельсавет
Астро́ўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Астроўшчына.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ветрынскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Астроўшчына. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ветрынскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Полацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. Перад вайной цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Палюдавічы. З 20 верасня 1944 года сельсавет у Ветрынскім раёне Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Астроўшчына. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Полацкага раёна. 3 ліпеня 1970 года ў склад Руднянскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Бяздзедавічы, Забалоцце, Паметнікі, Ражаншчына і Сенькава)[1]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шпакоўшчынскага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Верхнія Марозы, Гамоўшчына, Карсюкі, Касарэва, Лужайкі, Нача-Шпакоўшчына, Ніжнія Марозы, Радкоўшчына, Сарокі, Сіпоўшчына, Чарнаручча і Шпакоўшчына)[2].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1092 чалавекі[3], з іх 88,2 % — беларусы, 8,7 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4].
Населеныя пункты
Астроўшчынскі сельсавет уключае 25 населеных пунктаў:
- Астроўшчына
- Аўдзеева
- Бяздзедавічы 2
- Венцавое
- Верхнія Марозы
- Гамоўшчына
- Жаўнова
- Завалынка
- Карсюкі
- Касарэва
- Ліцвінава
- Лужайкі
- Мышчана
- Нача-Шпакоўшчына
- Ніжнія Марозы
- Палюдавічы
- Паншэвічы
- Пятроўцы
- Радкоўшчына
- Рубанава
- Сарокі
- Сіпоўшчына
- Субаўшчына
- Чарнаручча
- Шпакоўшчына
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ветрынскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Полацкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.