Руднянскі сельсавет (Полацкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Руднянскі сельсавет. Рудня́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Рудня.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ветрынскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Ветрынскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Полацкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Ветрынскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ліцвінаўскага сельсавета[1].
7 чэрвеня 1968 года цэнтр Фарынаўскага сельсавета Полацкага раёна Віцебскай вобласці БССР перанесены ў вёску Рудня, сельсавет перайменаваны ў Руднянскі[2]. 3 ліпеня 1970 года ў склад Вароніцкага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Белы Двор, Грыцкаўшчына, Заполле, Заскаркі, Касарова, Кунцэвічы, Лагані, Мар’янполле і Усомля), а ў склад сельсавета з Астроўшчынскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Бяздзедавічы, Забалоцце, Паметнікі, Ражаншчына і Сенькава)[3]. 19 студзеня 1973 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Ветрынскага пассавета перададзены 9 населеных пунктаў (Бадзінава, Вераб’і, Воранаўшчына, Двор Воранаўшчына, Дубраўка, Жарнасекі, Залессе, Качанава і Малашова), наўзамен у адміністрацыйнае падпарадкаванне Ветрынскага пассавета перададзена вёска Гарчакі[4]. 16 кастрычніка 1989 года цэнтр Руднянскага сельсавета перанесены ў вёску Фарынава, сельсавет перайменаваны ў Фарынаўскі[5].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 студзеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 8 (1382).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ветрынскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Полацкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1989 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1968 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.