wd wp Пошук:

Ветрынскі раён

Ве́трынскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, якая існавала ў 19241931 і 19351960 гадах. Цэнтр — мястэчка (з 1958 — гарадскі пасёлак) Ветрына.

Гісторыя

Ветрынскі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Ветрына. 20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельсаветаў: Астроўшчынскі, Бабыніцкі, Варонецкі, Ветрынскі, Гарадоцкі, Гомельскі, Заскарскі, Ліцвінаўскі, Наўліцкі, Нацкі, Руднянскі, Шпакоўшчынскі. Па дадзеных 1926 года меў плошчу 872 км², насельніцтва — 34,9 тысяч чалавек. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Полацкага раёна.

12 лютага 1935 года Ветрынскі раён утвораны зноў, у яго склад уключана 14 сельсаветаў: Астроўшчынскі, Бабыніцкі, Варонецкі, Ветрынскі, Гарадоцкі, Гомельскі, Заскарскі, Ліцвінаўскі, Наўліцкі, Нацкі, Рудненскі, Семянецкі, Тураўлянскі, Шпакоўшчынскі. З 21 чэрвеня 1935 года раён у складзе адноўленай Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — у складзе Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — у складзе Полацкай вобласці. Па дадзеных на 1 студзеня 1947 года раён меў плошчу 1,1 тыс. км². З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Гарадоцкі, Наўліцкі, Рудненскі сельсаветы, Семянецкі сельсавет перайменаваны ў Завозерскі. 21 студзеня 1958 года Ветрына атрымала статус гарадскога пасёлка, Ветрынскі сельсавет скасаваны. 20 студзеня 1960 года раён скасаваны, Бабыніцкі і Варонецкі сельсаветы перададзены Ушацкаму раёну, гарадскі пасёлак Ветрына і Астроўшчынскі, Гомельскі, Завозерскі, Заскарскі, Ліцвінаўскі, Нацкі, Тураўлянскі, Шпакоўшчынскі сельсаветы — Полацкаму раёну.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 экз.(руск.)
  • Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ветрынскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Полацкага раёна Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1935 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be