Баброва (Княжыцкі сельсавет)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Баброва.
Бабро́ва[1] (трансліт.: Babrova, руск.: Боброво) — пасёлак у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Княжыцкага сельсавета. Размешчаны за 13 км на паўночны захад ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Магілёў 2. Рэльеф раўнінны. На паўднёвым усходзе цячэ р. Лахвіца (прыток р. Лахва). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Бабровічы і далей па шашы Магілёў—Мінск.
Гісторыя
Заснаваны ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак. З 20 жніўня 1924 года ў Княжыцкім сельсавеце Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930-я г. вяскоўцы ўступілі ў калгас.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 годзе ў складзе калгаса «Беларусь» (цэнтр — в. Нікіцінічы).
Планіроўка
Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай двухбакова традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2007 — 5 гаспадарак, 5 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
Літаратура
- Баброва // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / У. Д. Будзько і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. — 591 с. ISBN 978-985-11-0440-2.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.