wd wp Пошук:

Баброва (Махаўскі сельсавет)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Баброва.

Бабро́ва[1] (трансліт.: Babrova, руск.: Боброво) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Махаўскага сельсавета. Размешчана за 33 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Раста на лініі МагілёўКрычаў. Рэльеф раўнінны, на поўдзень мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Вялікая Дубраўка і далей па шашы МагілёўСлаўгарад.

Гісторыя

Заснавана ў пачатку 1920-х гадоў. З 20 жніўня 1924 года ў Махаўскім сельсавеце Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 2 сакавіка 1931 года ў Магілёўскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930-х г. вяскоўцы ўступілі ў калгас.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Махава» (цэнтр — в. Махава).

Планіроўка

Планіроўка Г-падобная. Да кароткай прамалінейнай вуліцы амаль шыротнай арыентацыі далучаецца з поўначы другая кароткая прамалінейная вуліца. Забудавана двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be