wd wp Пошук:

Баброўшчына (Гарадоцкі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Баброўшчына.

Бабро́ўшчына[1] (трансліт.: Babroŭščyna, руск.: Бобровщина) — вёска ў Беларусі, ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Даўгапольскага сельсавета.

Гісторыя

У канцы XVIII стагоддзя вядомая як дзяржаўная ўласнасць у Гарадоцкім павеце Полацкай губерні Расійскай імперыі. У першай палове XIX стагоддзя ўваходзіла ў склад маёнтка Мошнікі Селішчанскага староства, у канцы XIX — пачатку XX стагоддзя ў складзе Селішчанскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. З 15 лютага 1923 года Баброўшчына ў Гарадоцкай воласці Віцебскай губерні. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Іванаўскім (з 1919 года — Пралетарскім) сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі. У 1930-я гады ў Баброўшчыне быў створаны калгас «Чырвоная Баброўшчына». Станам на 1999 год вёска ўваходзіла ў склад саўгаса «Іванаўка». З 1997 года, у сувязі са скасаваннем Пралетарскага сельсавета, вёска ў складзе Даўгапольскага сельсавета Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Насельніцтва

  • 1785 год — 65 рэвізскіх душ, 6 двароў;
  • 1839 год — 66 рэвізскіх душ;
  • 1905 год — 168 жыхароў, 21 двор;
  • 1924 год — 124 жыхары, 24 двары, на аднайменным хутары — 23 жыхары, 3 двары;
  • 1959 год — 82 жыхары;
  • 1970 год — 57 жыхароў;
  • на 1 студзеня 2002 г. — 18 жыхароў, 11 двароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура

  • Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
  • Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 18. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8. (руск.)
  • Ліст карты N-35-VI. Выданне 1998 года. Стан мясцовасці на 1986—1993 год. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be