Пралетарскі сельсавет (Гарадоцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пралетарскі сельсавет.
Пралета́рскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Пралетарск.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Іванаўскі сельсавет у складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Іванаўка. 9 кастрычніка 1929 года перайменаваны ў Пралетарскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пралетарск[1]. 27 снежня 1962 года ў склад сельсавета ўключаны 20 населеных пунктаў Казьянскага сельсавета (Гарадзішча, Гарэлая Града, Глушыца, Заложнае, Замосце, Заполле, Зацішша, Калышкі, Канцы, Корасць, Куксы, Панамары, Рудня, Саломенка, Слесары, Ставіца, Сураўні, Трухоўка, Хрыпкі і Шавекі), якія былі перададзены ў склад Гарадоцкага раёна падчас скасавання Шумілінскага раёна[2]. 18 сакавіка 1963 года да сельсавета далучана частка скасаванага Казьянскага сельсавета Полацкага раёна (8 населеных пунктаў: вёскі Гапонава, Гульбішча, Казьяны, Карлава, Красамай, Панячына, Прудок і Скаціца)[3]. 30 ліпеня 1966 года ў склад адноўленага Шумілінскага раёна перададзены 32 населеныя пункты (Баравая, Гапонава, Гарадзішча, Гарэлая Града, Глушыца, Гульбішча, Заложнае, Замосце, Заполле, Зацішша, Казьяны, Калышкі, Канцы I, Канцы II, Карлава, Корасць, Красамай, Краснаполле, Куксы, Панамары, Панячына, Прудок, Рудня, Саломенка, Скаціца, Слесары, Ставіца, Сураўні, Трухоўка, Хрыпкі, Ціжма і Шавекі)[4]. У 1971 годзе скасаваны вёскі Лясная, Любасава і Маладзішча[5]. На 1 студзеня 1974 года ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў[6].
26 чэрвеня 1997 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Даўгапольскага сельсавета.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1966 г. Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 23 (1143).
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 46. — 248 с. — 10 000 экз.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1997 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.