wd wp Пошук:

Бабініцкі сельсавет (Аршанскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бабініцкі сельсавет.

Ба́бініцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Бабінічы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Панізоўскі сельсавет у складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Панізоўе. У 1928 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бабінічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Панізоўе. 16 верасня 1960 года ў склад сельсавета з Якаўлевіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Марозава, Сцяпкова і Чарное)[1]. 18 снежня 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бабінічы, сельсавет перайменаваны ў Бабініцкі[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5476 чалавек[3], з іх 89,9 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 18 декабря 2009 г. № 203 О переименовании Понизовского сельсовета Оршанского района
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Аршанскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be