Бабічы (аграгарадок, Рэчыцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бабічы.
Ба́бічы[1] (трансліт.: Babičy, руск.: Бабичи) — аграгарадок (да 2011 г. — вёска[2]) у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, чыгуначная станцыя Бабічы на лініі Рэчыца—Калінкавічы. Уваходзіць у склад Бабіцкага сельсавета.
Геаграфія
Аграгарадок знаходзіцца за 29 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Рэчыца, за 89 км ад Гомеля[3].
Гісторыя
У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. Са жніўня 1941 года да лістапада 1943 года ў вёсцы дзейнічала група падпольшчыкаў[4].
Насельніцтва
Вядомыя асобы
- Мікалай Іванавіч Смяян (1932—2007) — вучоны ў галіне глебазнаўства, доктар сельскагаспадарчых навук (1981), прафесар (1990), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003, член-карэспандэнт 1989), акадэмік Акадэміі аграрных навук Беларусі (1992—2002), Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000)[5].
Памятныя мясціны
- Брацкая магіла савецкіх воінаў, загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Решение Речицкого районного Совета депутатов от 03.02.2011 № 54 «О преобразовании некоторых населенных пунктов Речицкого района в агрогородки» Архівавана 2 кастрычніка 2017. (руск.)
- 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.
- ↑ Маркава, А. Ф. Васілевіцкае патрыятычнае падполле // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 226.
- ↑ Памяти учёного: СМЕЯН Николай Иванович (руск.) // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Літаратура
- Бабічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 182. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 26. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Рэчыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.