Канцяміраўскі раён
Канцямі́раўскі раён (руск.: Кантемировский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Канцяміраўка.
Геаграфія
Канцяміраўскі раён мяжуе з Расашанскім і Багучарскім раёнамі, а таксама з расійскай Растоўскай вобласцю і Луганскай вобласцю Украіны. Плошча раёна складае 2330 км².
Гісторыя
Канцяміраўскі раён быў утвораны ў 1928 годзе, аднак пазней пасля стварэння Варонежскай вобласці быў скасаваны. 3 сакавіка 1964 года быў утвораны нанова ў адпаведнасці з пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР.
Эканоміка
Вядучай галіной эканомікі раёна з’яўляецца сельская гаспадарка.
Зноскі
- 1 2 АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
- ↑ GEOnet Names Server — 2018.
- ↑ АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Канцяміраўскі раён
- Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 20 мая 2013. (руск.)
Катэгорыя·Раёны Варонежскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.