Балдуі
Балдуі́[1] (трансліт.: Baldui, руск.: Болдуи) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
На поўдні мяжуе з лесам.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 3 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 49 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе, якая ідзе ад Буда-Кашалёва.
Планоўка складаецца з кароткай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснаваны напачатку 1920-х гадоў на былых памешчыцкіх землях. У 1926 годзе сяліба. У 1959 годзе ў складзе саўгаса “Дуравіцкі (цэнтр — вёска Дуравічы).
Да снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Дуравіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 8 гаспадарак, 17 жыхароў.
Дынаміка
- 1926 год — 1 двор, 5 жыхароў.
- 1959 год — 67 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 8 гаспадарак, 17 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.