wd wp Пошук:

Баранскі сельсавет (Аршанскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Баранскі сельсавет.

Бара́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — рабочы пасёлак Барань.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Барань. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР. 15 ліпеня 1935 года Барань атрымала статус рабочага пасёлка. З 20 лютага 1938 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Баранскага пассавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў: вёскі Балбасава, Барань, Белая Ферма, Белева-I, Белева-II, Бранцава, Галачова, Клюшнікава, Навасёлкі, Пустынкі, Татарск, Хімінічы, Целянцеева, Чэрвіна і пасёлкі Балбасава і Бранцава.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Аршанскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be