Бараціна (Баранавіцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бараціна.
Бара́ціна[1] (трансліт.: Baracina, руск.: Баратино) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 39 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы—Мінск. Насельніцтва 27 жыхароў, 14 гаспадарак (2005).
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Назва паходзіць, верагодна, ад стараславянскага імя Барата. У пісьмовых крыніцах Бараціна ўпамінаецца пад 1567 года як вёска, шляхціч якой Васіль Тумінскі выставіў для войска Вялікага Княства Літоўскага аднаго коннага воіна. У 1623 годзе фальварак і вёска Бараціна ўваходзілі ў склад маёнтка Ішкалдзь, з’яўляўся ўласнасцю біржанскай лініі Радзівілаў[2].
Пад уладай Расійскай імперыі
З канца XVIII ст. ў складзе Расійскай імперыі. Паводле перапісу 1897 годзе — хутар у Востраўскай воласці Навагрудскага павета. У 1909 годзе засценак.
Найноўшы час
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Паланэчкаўскай, са снежня 1925 года Вольнаўскай гміне Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай вобласці.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 6 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
З 8 студзеня 1954 года Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Паланечкаўскага сельсавета[3], да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Петкавіцкага сельсавета (у 1960—1986 гадах — Савіцкі сельсавет)[4].
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- 1897 — 1 двор, 8 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 27 жыхароў, 14 гаспадарак.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Васіль Дубейка. Нашы вёскі // Газета «Наш край», 4 жніўня 1993
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области(руск.) . Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.