wd wp Пошук: ⬜

Барбарова (Пухавіцкі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Барбарова.

Барбаро́ва[1] (трансліт.: Barbarova, руск.: Барбарово) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 32 км на захад ад Мар’інай Горкі, 84 км ад Мінска, 35 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на аўтадарозе Р69 Смалявічы — Шацк.

Назва

Назва паходзіць ад уласнага імя Барбара. Верагодна, ад імя дачкі Юзафа Прозара, якая валодала фальваркам пасля бацькі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае і Расійская імперыя

Медальён з выявай Юзафа Прозара, заснавальніка Барбарова. Фрагмент карціны Францішка Смуглевіча «Партрэт радзіны Прозараў[d]» (1789)

Фальварак Барбараў пры гасцінцы з Сяргеевічаў да Шацка заклаў у XVIII ст. Юзаф Прозар, ваявода віцебскі[2]. Уваходзіў у склад Менскага павета Вялікага Княства Літоўскага, належаў да дамена Сяргеевічы. Юзаф Прозар з жонкай Аляксандрай з Заранкаў мелі дзвюх дачок: Барбару і Ружу. Фальварак Барбараў і іншыя дамены Сяргеевічаў у спадчыну атрымала Барбара (гл. Сяргеевічы).

Па Другім падзеле Рэчы Паспалітай 1793 года ў Расійскай імперыі. У XIX ст. у Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1863 годзе фальварак падзелены паміж дворскай службай[2]. У 1888 годзе адкрытая школа граматы, у 1890 годзе вучылася 14 хлопчыкаў.

Найноўшы час

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. Была спаленая частка вёскі і забітыя 10 яе жыхароў. Пасля вайны вёска адноўленая.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета[3]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета[4]. 28 траўня 2013 года вёска перададзеная з ліквідаванага Праўдзінскага пассавета ў склад Навапольскага сельсавета[4].

Насельніцтва

  • 1897 — 8 двароў, 69 жыхароў
  • пач. XX ст. — 8 двароў, 50 жыхароў
  • 1917 — 12 двароў, 73 жыхары
  • 1940 — 18 двароў, 88 жыхароў
  • 1960 — 68 жыхароў
  • 1999 — 24 жыхары
  • 2002 — 12 двароў, 18 жыхароў
  • 2010 — 16 жыхароў
  • 2012 — 9 гаспадарак, 11 жыхароў

Спіс вуліц

  • Цэнтральная вуліца[5]

Зноскі

  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 1 2 Jelski A., 1900, с. 84
  3. ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
  4. 1 2 «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  5. ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса (нявызн.) (недаступная спасылка). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 20 лютага 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be