wd wp Пошук:

Баркі (Узоўскі сельсавет)

У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Баркі.

Баркі́[1] (трансліт.: Barki, руск.: Борки) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Узоўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 26 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 24 км ад Гомеля, 4 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель).

Гідраграфія

На поўначы і поўдні меліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Уза (прыток ракі Сож).

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Уваравічы — Буда-Кашалёва.

Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе знаходзілася паштовае аддзяленне. У 1929 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Праўда» (цэнтр — вёска Уза).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.

Дынаміка

  • 1926 год — 43 двары, 226 жыхароў.
  • 1959 год — 160 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Бо́ркі

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be