wd wp Пошук:

Барсукі (Хаценчыцкі сельсавет)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Барсукі.

Барсукі[1] (трансліт.: Barsuki, руск.: Барсуки) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца за 61 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейкі, за 32 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна, за 93 км ад Мінска.

Гісторыя

У 1756 годзе вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць, 12 двароў.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1799 годзе ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, была ўласнасцю Л. Гутаровіча. У 1873 годзе вёска ў Заборскай сялянскай грамадзе Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць Чартовіча, 18 рэвізскіх душ; вёска ў Карпавіцкай сельскай грамадзе той жа воласці, 6 рэвізскіх душ. У 1897 годзе засценак; у 1908 годзе 68 дзесяцін надзелаў.

З 1921 года ў Польскай Рэспубліцы, засценак у складзе гміны Хаценчыцы Вілейскaга паветa Віленскага ваяводства[2].

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 24 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей.

Насельніцтва

  • 1799 год — 15 жыхароў, 3 двары.
  • 1897 год — 18 жыхароў, 3 двары.
  • 1908 год — 76 жыхароў, 12 двароў.
  • 1921 год — 37 жыхароў, 6 двароў[3].
  • 1931 год — 43 жыхары, 8 двароў[4].
  • 1960 год — 37 жыхароў.
  • 2008 год — 1 жыхар, 1 гаспадарка.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU).
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be