Барысаўшчына (Вілейскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Барысаўшчына.
Бары́саўшчына[1] (трансліт.: Barysaŭščyna, руск.: Борисовщина) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 44 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейкі, за 47 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна, за 108 км ад Мінска.
Гісторыя
У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, у 1770 годзе засценак, 6 двароў.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска Барысаўшчына (яна ж Барсучыны), у складзе маёнтка Ілья, уласнасць генерал-аншэфа Мікалая Салтыкова. У 1873 годзе вёска ў складзе Залескай сельскай грамады Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць Хржчановіча, 13 рэвізскіх душ. У канцы XIX стагоддзя вёскі Барысаўшчына 1 (13 двароў, 66 жыхары) і Барысаўшчына 2 (8 двароў, 78 жыхароў). У 1908 годзе ў вёсцы Барысаўшчына 1 была 51 дзесяціна надзелаў; Барысаўшчына 2 — 54 дзеcяціны надзелаў.
З 1921 года вёска Польскай Рэспублікі, у складзе гміны Хаценчыцы Вілейскaга паветa Віленскага ваяводства[2].
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З фронту не вярнуліся 6 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 24 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей.
Насельніцтва
- 1800 год — 64 жыхары, 10 двароў.
- 1908 год — Барысаўшчына 1, 68 жыхароў, 12 двароў; Барысаўшчына 2, 72 жыхары, 10 двароў.
- 1921 год — 75 жыхароў, 16 двароў[3].
- 1931 год — 94 жыхары, 15 двароў[4].
- 1960 год — Барысаўшчына 1, 97 жыхароў; Барысаўшчына 2, 90 жыхароў.
- 2003 год — 81 жыхар, 33 гаспадаркі.
- 2008 год — 63 жыхары, 24 гаспадаркі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57
Літаратура
- Borysowszczyzna, wieś, powiat dzisieński, gmina Chocieńczyce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XV, cz. 1 (Abablewo — Januszowo), 1900. — S. 220 (польск.)
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8, кн. 1. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0302-3.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.