wd wp Пошук: ⬜

Бахаравічы

Ба́харавічы[1] (трансліт.: Bacharavičy, руск.: Бахаровичи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 39 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 29 км ад Мінска, 19 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на рацэ Пціч (прыток Прыпяці).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае і Расійская імперыя

Бахаравічы вядомыя з XVII ст. У 1587 годзе сяло ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. Бахаравічы каля ста гадоў былі ўласнасцю Быкоўскіх, у сярэдзіне XIX ст. праз вена сталі ўласнасцю Вайсенгофаў[2]. У 1870 годзе ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1888 годзе ў маёнтку збудаваны паравы млын, у 1895 годзе на млыне працавалі 3 рабочыя.

У 1897 годзе ў вёсцы быў хлебазапасны магазін, лаўка; у маёнтку паравы млын, капліца на могілках.

Найноўшы час

Драўляная хата ў Бахаравічах (старая сядзіба?) (1915—1917)

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

Пасля рэвалюцыі была адкрыта працоўная школа 1-ай ступені, у якой вучылася ў 1922 годзе 40 дзяцей. У пачатку 1930-х гадоў створаны калгас «Новыя Бахаравічы», працавала кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

Насельніцтва

  • 1567 — 17 двароў, 60 жыхароў
  • 1870 — 106 жыхароў мужчынскага полу
  • 1897 — 71 двор, 451 жыхар; маёнтак — 2 двары, 28 жызароў
  • 1908 — 74 двары, 526 жыхароў; маёнтак — 12 жыхароў
  • 1917 — 92 двары, 529 жыхароў; маёнтак — 52 жыхары
  • 1960 — 295 жыхароў
  • 1999 — 94 жыхары
  • 2002 — 38 двароў, 61 жыхар
  • 2010 — 49 жыхароў
  • 2012 — 25 гаспадарак, 36 жыхароў

Славутасці

Страчаная спадчына

  • Могілкавая капліца

Вядомыя асобы

Спіс вуліц

  • Дачная вуліца
  • Цэнтральная вуліца[4]

Зноскі

  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. ↑ Jelski A., 1880, с. 76
  3. ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8. — С. 386.
  4. ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса (нявызн.). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура

  • Бахаравічы // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 116. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Jelski A. Bacharawicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — 1880. — С. 76. — 960 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be