wd wp Пошук:

Бахматы

Ба́хматы[1] (трансліт.: Bachmaty, руск.: Бахматы) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.

Знаходзіцца за 22 км на поўдзень ад горада Ліда, на рацэ Бахматка. 6 гаспадарак, 9 жыхароў (2015).

Гісторыя

Паводле вопісу парафій Лідскага дэканата 1784 года Бахматы належаць да Няцецкай парафіі, уласнасць віленскага біскупа Ігната Масальскага. Належала да Лідскага павета ВКЛ, у складзе Рэчы Паспалітай.

Капліца Маці Божай Анёльскай (1928)

З 1795 года ў Расійскай імперыі. На пачатку XX ст. вёска ў Ганчарскай воласці Лідскага павета, 131 жыхар, 123 дзесяціны зямлі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы ў Ганчарскай гміне Лідскага павета. Капліца ў Бахматах узведзена ў пачатку ХХ ст., належыць да Няцецкай парафіі.

З 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Насельніцтва

  • 1921 — 109 чал. (22 жылыя пабудовы)
  • 1996 — 36 чал. (18 двароў)
  • 2004 — 19 чал. (13 двароў)
  • 2015 — 9 чал. (6 двароў)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Літаратура

  • Памяць: Ліда. Лідскі раён: Гіст.-дак хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. — ISBN 985-01-0522-4

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be