Тарноўскі сельсавет
Тарно́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Тарнова.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Белагрудскі сельсавет у складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Вольшаўскага і Мыцкага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Белагруда. 26 мая 1965 года з часткі Белагрудскага сельсавета зноў утвораны Мыцкі сельсавет. 26 мая 1965 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Канюшанскага сельсавета, 11 лютага 1972 года — частка скасаванага Мыцкага сельсавета (13 населеных пунктаў: Бабоўцы, Далёкія, Дудары, Кадзішкі, Касілаўцы, Мыто, Навасёлкі, Ольжава, Падальхоўка, Палубнікі, Раклёўцы, Цыбары і Янаўляны)[2]. 14 студзеня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тарнова, сельсавет перайменаваны ў Тарноўскі сельсавет[3]. 21 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Голдаўскага сельсавета перададзена вёска Парачаны[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2207 чалавек[5], з іх 49,2 % — палякі, 46,4 % — беларусы, 3,1 % — рускія[6].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 студзеня 1974 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 21 декабря 2009 г. № 191 Об изменении границ Тарновского и Голдовского сельсоветов Лидского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Лідскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.