Бераснёўка (Брагінскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бераснёўка. Бераснёўка — вёска ў Малажынскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 25 км на ўсход ад Брагіна, 51 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 142 км ад Гомеля.
Водная сістэма
На паўночным усходзе сетка меліярацыйных каналаў.
Транспартная сістэма
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін-Лоеў.
Планоўка складаецца з крывалінейнай, мерыдыянальнай вуліцы з завулкам. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Дзеражыцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1897 годзе размяшчалася карчма.
З 8 снежня 1926 года па 30 студзеня 1927 года цэнтр Бераснёўскага сельсавета. У 1930 годзе ў карыстанні сялян было 558 га землі. У 1931 годзе створаны калгас «Чырвоны партызан», працавала гамарня. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «Першамайскі» (цэнтр — вёска Малажын).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 66 гаспадарак, 127 жыхароў.
Дынаміка
- 1850 год — 25 двароў, 136 жыхароў.
- 1897 год — 7 двароў, 404 жыхара (паводле перапісу).
- 1908 год — 86 двароў, 602 жыхара.
- 1930 год — 617 жыхароў.
- 1959 год — 499 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 66 двароў, 127 жыхароў.
Зноскі
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.