Хойнікі
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Хойнікі (значэнні).
Хо́йнікі[2] (трансліт.: Chojniki) — горад у Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Месціцца за 103 км на паўднёвы захад ад Гомеля. Чыгуначная станцыя на адгалінаванні Васілевічы — Хойнікі лініі Калінкавічы — Гомель; аўтамабільныя дарогі на Рэчыцу, Калінкавічы, Брагін. Насельніцтва 13 400 чалавек (2020)[3].
Назва
Напэўна, тапонім «Хойнікі» паходзіць ад «хвоя», «хваёвыя лясы»[4][upper-alpha 2]. Але гэтую назву атрымала паселішча, якое паўстала ў нізіне, сярод балота, дзе хвоя (сасна), прынамсі суцэльна, не расце. Найбольш верагодна, на тое, першае за гарою, сяло была перанесеная назва ўзвышша, калісьці парослага хваёвым лесам, якое месцілася (ёсць і зараз, але даўно разаранае) на поўнач ад сяла Брагінскай воласці Лісцвін. Жыхары апошняга «дубровы собе на поля розробили и вычертили»[6], адкуль і гэткая назва, кантрастная з будучай мястэчкавай. Таму, відавочна, і сімволіка сучасных Хойнікаў збольшага адпаведная не іх месцазнаходжанню побач з хвайнікамі, як здаўна меркавалася, а набытай імі назве, даволі дзіўнай для паселішча, узніклага на краю балота.
Арыгінальная форма назвы — «Хвоиники», пазней паланізаваная. Адбылося гэта не адразу. У XVII і XVIII ст. у большасці ўжо выпадкаў выкарыстоўвалася форма Chojniki. Але, напрыклад, яшчэ і ў канцы 1790 года пра Караля Прозара, як аднаго з кумоў пры здзяйсненні таямніцы хросту сына сужэнцаў Клішэўскіх у Барбарове, у лацінамоўных метрычных кнігах Юравіцкага касцёла запісана, што ён «з Хвойнікаў» (de Chwoyniki)[7].
Была і няўдалая спроба пана Мікалая Харлінскага ў пачатку XVII стагоддзя пераназваць мястэчка і ўвесь маёнтак у Новы Харленж на гонар Харленжу — гнязда яго роду ў Люблінскім ваяводстве («dobra Chojniki czyli Nowy Charlęż» — 1618 г., «m. Nowy Charlęż», але «wieś Chojniki» — 1623 г.; зрэдку ў дакументах Харлінскіх сустракаліся і «Chwojniki» — 1600 г., 1618 г.)[8].
Аднак, праз некалькі гадоў рыма-католікаў Харлінскіх заступіў новы ўладальнік кальвініст М. Абрамовіч, пазней праваслаўны М. Бжазоўскі, далей незацікаўленыя ў перайменаваннях рыма-католікі Шуйскія, і тую спробу спасціг лёс іншых новых назоваў, якія мусілі — пісаў А. Ябланоўскі — «przed żywotnością starych ustąpić»[9].
Паводле Часлава Пяткевіча, які жыў на Палессі ад свайго нараджэння ў 1856 годзе і, згодна з аўтографам, на працягу 36 наступных, а апошні раз наведаў мястэчка ў 1912 годзе, тутэйшы люд звычайна называў яго «Хвайнікамі»[10].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Найранейшая згадка пра Хойнікі (у арыгінале, мусіць, — Хвоиники) датавана 3 днём чэрвеня 1504 года[upper-alpha 3][upper-alpha 4], калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Аляксандр сваім прывілеем, вылучыўшы іх і Астраглядавічы з усімі прылегласцямі з Брагінскай воласці, падараваў на вечныя часы за вайсковыя заслугі пану Сямёну Фёдаравічу Палазовічу («Полазу Русаку, слаўнаму казаку», як назваў яго польскі храніст XVI ст. Марцін Бельскі[15])[upper-alpha 5]. Вядомая яна, як самы даўні дакумент з польскамоўнага вопісу архіва князёў Шуйскіх са збору «Archiwum Prozorów i Jelskich», што захоўваецца ў фондах Галоўнага архіву старых актаў у Варшаве. А абмежаванне Брагінскай воласці (альбо «hrabstwa» ў кнізе Мазырскага гродскага суда 1776 года) ад 7 сакавіка 1512 года, якое выконвалася на загад караля Жыгімонта Старога дзеля чалабітнай князя Міхаіла Васільевіча Збаражскага, было адначасова і размежаваннем яе з добрамі пана Сямёна Палазовіча[16]. Мяжа тады прайшла на поўдзень ад Хойнікаў, а менавіта з паўднёвага захаду, ад астравоў Дронькі, Кажушкі, на паўночны ўсход, паўз угоддзі брагінскага сяла Лісцвін[upper-alpha 6] у накірунку сяла, таксама брагінскага, Дамамірка. Астраглядавічы з прылегласцямі апынуліся ўнутры яе, што выклікала пярэчанні з боку пана Фёдара (у тэксце: Хвядоса) Палазовіча, бацькі ўладальніка[17][upper-alpha 7].
Адміністрацыйна Хойнікі належалі спачатку да Брагінскай воласці Кіеўскага павета і аднайменнага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Іх і Астраглядавічаў уладальнікамі ад пачатку XVI ст. і да 1860-х гадоў (маёнтку — да 1887 года) паслядоўна былі паны Палазовічы, князі Любецкія, паны Харлінскія, Абрамовічы (Абрагамовічы), Бжазоўскія, князі Шуйскія, паны Прозары[18][upper-alpha 9].
3 сакавіка 1532 года кароль Жыгімонт адмысловым лістом загадаў ваяводзе Андрэю Неміровічу маёнткі нябожчыка Сямёна Палазовіча (у іх ліку «Хвойники, Остроглядовичи, Новоселки»), якія той паспеў прыгарнуць да Кіеўскага замку, вярнуць яго зяцю князю Дзмітрыю Раманавічу Відыніцкаму[12] (Любецкаму).
У снежні 1556 года князь Дзмітрый Любецкі, не жадаючы прызнаць віну ўласных падданых «о подране бчол и о збите людей монастырских» (лыскоўскіх сялян кіеўскага Свята-Міхайлаўскага Залатаверхага манастыра), скардзіўся ў сваю чаргу на іх: «…и я, дей, теж сам и люди мои кузцовские и хвойницкие от подданых церковных так веле кривды нам…»[20]. Дачка князя Дзмітрыя і Фенны Палазоўны, сястра нябожчыка князя Богуша, таксама Фенна, пасля смерці мужа Мельхіёра Насілоўскага ўзяла шлюб з панам Шчасным Харлінскім герба «Бонча» і ў снежні 1568 года запісала на яго «именя свое отчизные, дедизные, материстые у повете Киевскомъ лежачие, тоестъ… Хойники[upper-alpha 10], Остроглядовичи, Новоселки…»[21].
Напярэдадні падпісання акту Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 года Кіеўскае ваяводства (у т. л. Хойнікі) было далучана да Кароны Польскай[22].
Карона Каралеўства Польскага
27 снежня 1586 года пан Шчасны Харлінскі, падкаморы кіеўскі, падаў судовы іск да ўдавы княгіні Аляксандравай Вішнявецкай за насланне людзей на добра Астраглядавічы, Хойнікі, Багушы і Паселічы, гвалтоўны вывад адтуль дзедзічных падданых з іх жонкамі, дзецьмі і ўсімі хатнімі рэчамі, ды ў вёсках свайго Брагінскага маёнтку пасяленне[23]. У 1598 годзе сейм прызначыў Ш. Харлінскага адным з камісараў у справе размежавання ziemie Kiiowskiey Кароны і Мазырскага павета Вялікага Княства Літоўскага[24]. У актах трыбунальскіх што да Кіеўскага ваяводства, у дакуменце ад 22 чэрвеня 1600 года засведчаная нязгода пана Шчаснага Харлінскага з тым, як размежаваныя грунты яго Астраглядавічаў, Навасёлак, Хвойнікаў з прыналежнымі князю Адаму, сыну Аляксандра, Вішнявецкаму сёламі Мікулічы, Веляцін, Лісцвін, а таксама яго Багушэвічаў (Багушоў), Плоскага, Паселічаў, Хойнік, Навасёлак з прыналежнымі князю Міхаілу, сыну Міхаіла, Вішнявецкаму Глухавічамі, Бабчынам, з тым, як падзеленыя дубровы, урочышчы, з папсаваннем старых памежных знакаў[25]. 20 чэрвеня 1600 года падкаморы Шчасны Харлінскі выдаў сыну свайму Мікалаю zapis wieczysty, у Люблінскім трыбунале прызнаны, на добра ў ключы Астраглядаўскім (а гэта і Хойнікі), на двор з 5 пляцамі ў Кіеве[26]. З імёнамі суджэнства Мікалая і Гелены (Гальшкі) Харлінскіх звязана заснаванне яшчэ да 1622 года касцёла ў Астраглядавічах[27] і стварэнне першай у рэгіёне каталіцкай парафіі. Недзе зтаго часу Хойнікі апынуліся ў складзе Оўруцкага павета. Размежаванне Кіеўскага ваяводства Кароны і Мазырскага павета Вялікага Княства Літоўскага ў снежні 1621 — студзені 1622 года засведчыла, як на сённяшні дзень, унікальную сітуацыю: тагачасныя мястэчка і вёску Хойнікі М. Харлінскага паны камісары аднеслі да Кароны, а сяло і двор Настолле пана Іскарастынскага[upper-alpha 11] — да Вялікага Княства Літоўскага[28].
У 1627 годзе пані Гальшка Мікалаевая Харлінская склала тэстамэнт, паводле якога добра Астраглядавічы (г. зн. і Хойнікі) пераходзілі ў пасэсію да яе зяця-кальвініста Мікалая Абрагамовіча, ваяводзіча смаленскага[29]. У 1628 г. пан Мікалай Абрагамовіч z Chwoynik, з 11 дымоў плаціў па 3 злотых, з 2-х агароднікаў па 1 злотаму і 6 грошаў[30]. Пры гэтым будучаму генералу артылерыі ВКЛ яшчэ доўга давялося ўлагоджваць спадчынныя і проста маёмасныя непаразуменні з іншымі Харлінскімі — панамі Станіславам, Юрыем і Шчасным, а таксама з панам Мадлішэўскім, з якім пані Гальшка ўзяла шлюб.
Хойніцкая царква на тыя часы ўжо была ўніяцкай. У метрычныя кнігі Астраглядаўскага касцёла трапіў запіс ад 26 лютага 1635 г., паводле якога presbiter choynicensis Лука Чачотка (Чачот) ахрысціў Леона Яна, сына харунжага пяцігорскага Рэмігіяна і Петранэлі з Бахановічаў Маеўскіх, а кумамі былі пісар земскі[upper-alpha 12] мазырскі Самуэль Аскерка, знакаміты ваяр[31], і панна Марыяна Міткевічаўна. Гэты ж святар згаданы ў запісе 1640 г. А ў 1692, 1715, 1722 г. настаяцелем хойніцкім названы Анікій Чачотка. Абодва здзяйснялі абрады ў Хойніках і Загаллі[32].
24 снежня 1642 года ад імя пана Мікалая Абрамовіча, кашталяна мсціслаўскага, складзены запіс wieczystej przedarzy пагразлых у даўгах добраў Астраглядавічы і Хойнікі пану Максіміліяну Бжазоўскаму, падстолію кіеўскаму, аб чым пан Лукаш Мадлішэўскі выказваў клопат яшчэ ў лісце ад 29 чэрвеня 1641 года[33] Найбольш верагодна, што менавіта М. Бжазоўскі напярэдадні «хмяльніччыны» збудаваў у паўсталых на краю балота Хойніках умацаваную сядзібу, званую замкам, дзеля абароны скарбу ад уласных сялянаў, казакоў ды суседзяў — паноў-братоў шляхты. 26 сакавіка 1651 года на загад польнага гетмана літоўскага князя Януша Радзівіла, каб не дайшло да масавага паказачвання тутэйшых жыхароў, у мястэчку Хойнікі размясціўся аддзел жаўнераў ротмістра Курпскага. У лісце да князя пан Курпскі паведамляў, што стаў у мясціне надта дрыгвяністай, з зусім паганымі пераправамі, і як бы давялося біцца, то не адно коннаму, але і пешаму недзе развярнуцца — навокал балоты. Тут, маўляў, не тое аўса, сена не здабыць, надта край заўбогім стаў. Але яны з жаўнерамі так-сяк трываюць у нястачы, абы вяскоўцы не ўцякалі з сваіх гасподаў. Прасіў падмогі, бо тут адно хіба лічыцца што пяць харугваў, а папраўдзе і на тры сотні ці набярэцца. Яшчэ даслаў з Хойнік да гетманскага табару двух палонных казакоў сотні Дарашэнкавай палку Нябабы[34].
У другой палове XVII ст. мястэчка стала цэнтрам воласці, тут праходзіў шлях Мазыр — Юравічы — Брагін — Любеч.
26 чэрвеня 1664 года дачка нябожчыка Максіміліяна Бжазоўскага, берасцейскага ваяводы, пані Зофія перапісала спадчынныя маёнткі ў Кароне (Астраглядавічы з Хойнікамі таксама) і Берасцейшчыне на мужа, князя Канстанціна Яна Шуйскага[35]. Тады Шуйскія ўпершыню набылі добра ў Кіеўскім ваяводстве ды трымалі іх каля паўтары сотні гадоў. Менавіта яны зрабілі Хойнікі цэнтрам сваіх уладанняў у рэгіёне. Паспрыяла гэтаму не ў апошнюю чаргу тое, што Астраглядавічы знаходзіліся ў атачэнні брагінскіх добраў, а Хойнікі — на поўначы па-за іх межамі. Паводле люстрацыі падымнага падатку Оўруцкага павета Кіеўскага ваяводства 1683 г., з 30 дымоў мястэчка Хойнікі excepto popów (без уліку святароў) князь Шуйскі мусіў плаціць 6 злотых[36]. 30 кастрычніка 1686 года нехта Мацвей (Matwey Celain) з Хойнік ягамосці пана харунжага берасцейскага (князя Канстанціна Шуйскага) пад прысягай паведаміў у Оўруцкім гродскім судзе, што з маёнтку адышлі 77 дымоў[37] (×6 — прыкладна 462 жыхары). У іншых выпадках прычына адыходу «за Днепр» называлася: з-за гвалту як ад казакоў, так і ад жаўнераў урадавых войскаў.
У лістападзе 1693 г. харугва ваяводзіча інаўроцлаўскага пана Шчавіньскага стала на зіму ў Хойніках, але напярэдадні стрэчанскага кірмашу вырушыла пад Хвастаў супраць казакоў палкоўніка Сямёна Палія. 12 лютага 1694 г. жаўнер згаданай харугвы Себасціян Яроцкі з іншаю чэлядзю, закупіўшы на кірмашы правіянт, «ні перад кім не быўшы вінаватым», спыніўся на ноч у хаце ўдавы Казачыхі на Валоках. Але адміністратар маёнтку князя К. Шуйскага, пісара літоўскага, пан Ян Здзітавецкі, сустрэўшы яго на вуліцы, замест нейкіх вінаватых загадаў збіць, потым узяў пад варту і «як таго злачынцу і здрадніка» трымаў у замкавай турме ў жалезных аковах і ў лютым холадзе ледзьве не тры месяцы, пакуль не вярнулася харугва і пацярпелы не быў апраўданы[38]. 16 красавіка 1697 г. сотнік Чэпарняка і казакі палку Ярэмы з мушкетамі, пісталетамі, дзідамі і «innym orężem, do wojny należącym» гвалтоўна сталі на кватэры ў мястэчку Хойнікі князя Дамініка Шуйскага, харунжага берасцейскага. Калі ж пан Фрыдэрык Левенфатэр, эканом маёнтку, спрабаваў не дапусціць іх, дык казакі сілай уламваліся да людзей, збівалі, стралялі нібы ў ворагаў, а Стафана Пятроўскага, баярына хойніцкага, з мушкета два разы ў грудзі стрэлілі, ад чаго той і памёр[39].
У 1698 г. маёнтак Хойнікі і Загалле (староства) перададзены князем Д. Шуйскім ў кіраванне пану Зыгмунту Шукшце, што засведчана адпаведным інвентаром[40]. Паводле рэвізіі 1716 г. у мястэчку Хойнікі на перыяд пасэсіі князя Станіслава Шуйскага, скарбніка берасцейскага, налічвалася 44 двары і двор святара, 7 сялян, якія перасяліліся з Небытава, Валок, Брагіна. Адзін з іх меў паўкаморы, другі 2, астатнія па каморы. Два двары часова вызваленыя былі ад уплатаў (słoboda), гаспадары яшчэ двух адпрацавалі чынш у замку, а з астатніх выбрана падымнага 225 злотых, г. зн. прыкладна на паўсотні злотых болей, чым належала (пасэсар, часовы ўладальнік, не мог сабе ў тым адмовіць). Яшчэ ў мястэчку жылі 17 яўрэяў-гаспадароў, адзін з якіх poszedł przecz, ды 9 яўрэяў, што не мелі дамоў і падатак давалі толькі з камор. Яны мусілі плаціць чыншу больш як 345 злотых[41]. 12 чэрвеня 1716 года віленскі кашталян, вялікі гетман ВКЛ Людвік Канстанцін Пацей даслаў ардынанс паручніку Дамброўскаму, абы той выдаў квітанцыю на ўсё, што выбрана з Загальскага староства ад берасцейскага харунжага Дамініка Шуйскага, а Хойніцкіх добраў таго харунжага «tykać nie śmiał»[42]. Згодна з інвентаром маёнтку Хойнікі з прылегласцямі ад 20 сакавіка 1721 г., пададзенага былым пасэсарам ксяндзом Юзафатам Парышэвічам, біскупам валоскім, князю Мікалаю, сыну Дамініка, Шуйскаму, у мястэчку было 43 гаспадаркі, 7 «komor chłopskich», 5 яўрэяў-гаспадароў, 9 яўрэяў без дамоў; чыншу плацілі 175 злотых і тры з паловай грошы. Акрамя таго, местачкоўцы, што мелі коней з падводамі, мусілі быць напагатоў, абы грузы перавозіць за 12 міль, а не, дык пешшу за 3 мілі з лістамі хадзіць. Па дзве копы жыта замкавага і ярыны нажаць павінныя. У гвалты пераправы і грэблі вялікаборскую млыновую і іншыя масціць і рамантаваць усе агулам. Яўрэі, як будуць мяса прадаваць, дык на замак абавязкова мусілі даваць з лепшага. Мястэчка загадана абнесці парканам таксама сіламі насельнікаў, каб паміж дзьвюма брамамі не засталося ніводнага праходу. Кожны двор павінны быў адпраўляць работніка на праполку замкавых агародаў ды нарыхтоўку агародніны на зіму. Найбольш распаўсюджаныя прозвішчы жыхароў-беларусаў — Грышчанка, Стасенка, Шымук, Козік, Навуменка, Коваль, сустракаліся таксама прозвішчы Каролік, Гапонік, Леўчанка, Мельнік, Кандраценка. Прозвішчы жыхароў-яўрэяў часта ўказвалі, адкуль іх носьбіты прыбылі ў Хойнікі: Лейба Стралічаўскі, Хаім Вялікаборскі, Шмуль з Юркавічаў, Бенямін з Юравічаў, Лейба з Алексічаў, Іцка Гальміч з Лісцвінавічаў, Ёсь Настольскі. Мелі патранімічнае паходжанне: Гірш Баруховіч, Моўша Гіршовіч, Якаў Лейбавіч, Мендэль Абрамовіч, Іцка і Ёсь Гіршовічы, Невах Нохімавіч, Яшка Пярцовіч, Абрам Хаімавіч, Іцка Моўшавіч. Або ад назвы прафесіі — Нохім Цырулік, Рафель Кравец. Маглі звацца зусім проста: Шайка[upper-alpha 14], Гдаль, Шмуйла, ці яшчэ дадаючы да імя ўласнага род заняткаў — Айзік арандатар, Іцка кравец. У гэтым жа інвентары змешчана апісанне Хойніцкага замку[43][upper-alpha 15].
Пасэсія ксяндза-біскупа Ю. Парышэвіча (ён жа тады і пробашч астраглядаўскі) была вельми няўдалай. Маёнтак усё ніяк не мог управіцца з выплатай даўгоў, што мусіла абмяркоўвацца нават на паседжаннях Радамскага і Люблінскага трыбуналаў[44]. 2 мая 1722 г. князь Мікалай Шуйскі, харунжы берасцейскі, атрымаў ліст, у якім паведамлялася, што маніфесту камісарскага абмежавання Оўруцкага павета з Мазырскім у Оўручы няма, кнігі бо двойчы згарэлі, дык ці не звярнуўся б у Мазырскі гродскі суд, мо там што здабудзе[45]? Пасля князя Мікалая, ад канца 1720-х і да пачатку 1750-х гг. Хойнікі сталі ўласнасцю яго брата Ігнацыя. У тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павета Кіеўскага ваяводства 1734 года, складзеным паводле звестак папярэдняй люстрацыі, засведчана, што ў 17 паселішчах (акрамя Багушоў, прыналежных астраглядаўскай плябаніі) Хойніцкай воласці пана І. Шуйскага налічвалася 255 двароў[46] (прыкладна 1530 жыхароў). Прычым для Хойнікаў улічаныя і яўрэйскія домагаспадаркі. 24 снежня 1744 г. настаяцель Астраглядаўскага касцёла кс. Антоні Лукаш Пянькоўскі, дэкан оўруцкі, ахрысціў in aula Choynicensi (у двары Хойніцкім) Адама, сына вяльможных Ігнацыя і Людвікі (з дому Збароўскіх) князёў Шуйскіх. Пра тое быў зроблены запіс у метрычнай кнізе Хойніцкай царквы (Ecclesiae Ritus Greci Unici Choynicensis), пазней занесены і ў кнігі парафіяльнага касцёла[47][upper-alpha 16]. У 1750—1770 гг. адбываліся шматлікія непаразуменні і канфлікты паміж уладальнікамі добраў Хойнікі і Астраглядавічы (князямі Шуйскімі, дзедзічамі і рознымі апякунамі) і ўладальнікамі суседняга Брагінскага маёнтку панамі Замойскімі/Мнішкамі, кароткачасовымі спадчыннікамі па князю Міхалу Сервацыю Вішнявецкаму і яго жонцы Тэклі (з Радзівілаў), а асабліва — з панамі Ракіцкімі.
У 1748 г. мястэчка Хойнікі названае ў ліку паселішчаў, частка жыхароў якіх належала да рыма-каталіцкай Астраглядавіцкай парафіі Оўруцкага дэканату Кіеўскай дыяцэзіі[48]. У чэрвені 1750 г. у Хойніках быў схоплены гайдамак Астап Луцкі, які ажно на працягу «шасці гадоў у гультайскіх эксцэсах жыццё праводзіў». Тутэйшая грамада асудзіла яго «на горла», але адміністратар Оўруцкага староства пан Станіслаў Быстрыцкі адмовіўся прыняць палоннага ў турму і выканаць над ім смяротны прысуд, дзеля чаго ў Оўруцкім гродзе і быў заяўлены пратэст[49]. 14 жніўня т. г. возны генерал Кіеўскага ваяводства пан Андрэй Святкоўскі арыштаваў у Хойніках падданых князёў Шуйскіх з Краснаселля і іх атамана Кулешыка, падданага пана Загароўскага, абвінавачваных у гайдамацтве. Кіраўнік ключа пан Мікалай Страчынскі абяцаў затрымаць рабаўнікоў да суда ў турме Хойніцкага замку[50]. На 1754 год у мястэчку Хойнікі, напэўна, разам з вёскай Валокі, адсутнай у тарыфе, налічвалася 109 двароў (каля 654 жыхароў), з якіх «do grodu» (Оўруцкага замка) выплачвалася 16 злотых, 29 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 67 злотых і 28 грошаў[51].
Яўрэйскія перапісы 1765, 1778 і 1784 г. засведчылі, што ў Хойніках налічвалася адпаведна 30 дамоў, 101 жыхар, 24 дамы, 58 жыхароў і 25 дамоў з 67 жыхарамі; яшчэ 25 чалавек схаваныя ад апошняга перапісу ў суседняй вёсцы Настолле, г. зн. усяго было 92 чалавекі. Мястэчка — цэнтр аднаіменнага кагала, да якога ў названыя гады належалі насельнікі 14, 16 і 17 вёсак, а ў іх разам з мястэчкам пражывала 198, 105 і 145 głow; некаторыя з іх у 1784 г. запісаны хрысціянамі, таму пагалоўшчыне не падлягалі (у Малым Карчовым, Рашаўцах, Рудным і Шчарбінах)[52]. Убыванне колькасці яўрэяў магло быць выклікана выбухам гайдамацка-сялянскай Каліеўшчыны 1768 года, адгалоскі якой дасягалі і нашых мясцінаў.
У «Archiwum Prozorów i Jelskich» ёсць дакумент, датаваны 3 студзеня 1771 г. (23 снежня 1770 г. veteris styli), паводле якога хойніцкі уніяцкі парох Ян Чачотка, з дазволу захварэлага ксяндза Мацея Шамяткоўскага, пробашча астраглядаўскага, ахрысціў «z wody tylko» без далейшых касцёльных цэрымоній нованароджаную Людвіку Канстанцыю, дачку нядаўна памерлага старосты загальскага князя Адама і Марыяны (з дому Халецкіх) Шуйскіх[53][upper-alpha 17].16 студзеня 1783 г. сын ваяводы віцебскага Юзафа Прозара Караль ажаніўся з князёўнай Людвікай Шуйскай[54]. Хойніцкі маёнтак з ключом Астраглядаўскім знаходзіўся на той час у пасэсіі апякуноў дзяўчыны старосты ніжынскага князя Войцеха Шуйскага і яго жонкі Анелі, сястры князя Адама. Дзеля таго, каб Людвіка, адзіная спадчынніца па бацьку, магла ўвайсці ў валоданне добрамі, Каралю Прозару давялося сіламі свайго ўпаўнаважанага шляхціча Гадзяеўскага зрабіць наезд. Да вялікай вайны справа не дайшла, але судовыя спрэчкі з старостамі ніжынскімі скончыліся кампрамісам толькі ў 1785 г.[55] 13 ліпеня 1791 г. варшаўская «Gazeta Narodowa i Obca» змясціла паведамленне пра тое, як 11 чэрвеня гаспадары рэзідэнцыі ў Хойніках[upper-alpha 18] Караль і Людвіка Прозары сустракалі гасцей з суседніх Мазырскага, Рэчыцкага і свайго Оўруцкага паветаў. Нагода — святкаванне прыняцця Канстытуцыі 3 мая, пакліканай умацаваць і выратаваць Рэч Паспалітую. З раніцы наступнага дня — гарматны салют, святая імша ў Астраглядавіцкім касцёле[upper-alpha 19], урачыстая казань ксяндза-пробашча Францішка Глінскага, Тe Deum laudamus вуснамі патрыётаў, святочны абед і музыка з танцамі да самай раніцы[56].
Расійская імперыя
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Хойнікі апынуліся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 г. Мінскай губерні Расійскай імперыі[57].
У пачатку жніўня 1793 года сядзіба ў Хойніках прымала гасцей — удзельнікаў канспірацыйнай нарады, мэтай якой была падрыхтоўка ўзброенага выступлення супраць падзелаў Рэчы Паспалітай і за аднаўленне Канстытуцыі 3 мая. Сярод іх М. Дубецкім і К. Барташэвічам названыя адзін з галоўных арганізатараў Ігнацы Дзялынскі з Траянова, оўруцкі падкаморы і ўладальнік Олеўскага ключа Тадэвуш Нямірыч, сеймавы пасол Каятан Праскура, стражнік літоўскі з суседняга Барбарова Ян Мікалай Аскерка, абат оўруцкіх базылян Юзафат Ахоцкі з Шэпелічаў, яго пляменнік, аўтар успамінаў пра падзею Ян Дуклан Ахоцкі, прэзідэнт тагачаснага цэнтра Кіеўскага ваяводства г. Жытоміра Левандоўскі, суддзя Дуброўскі, староста Богуш, рэгент Асташэўскі, канонік Кулікоўскі, ксёндз Саламановіч, Станіслаў Трацяк і інш. — усяго два дзесяткі асобаў. Усіх удзельнікаў, як слушна заўважыў М. Дубецкі, назваць немагчыма, бо іх імёны засталіся невядомыя нават расійскай следчай камісіі ў Смаленску. З Хойнік шэф І. Дзялынскі, акрамя карысных рашэнняў, вывез дваццаць пяць тысяч дукатаў, сабраных патрыётамі. У другой палове жніўня Я. Ахоцкі, наведаўшы маёнтак К. Прозара, атрымаў яшчэ восем тысяч, а ў канцы снежня — шаснаццаць тысяч чырвоных злотых; акрамя таго, М. Паўша паказаў на следстве, што Прозар даваў дзве тысячы дукатаў на ўтрыманне Пінскай паўстанчай брыгады[58].
Тадэвуш Касцюшка прызначыў К. Прозара намеснікам радцы Найвышэйшай нацыянальнай рады і сваім паўнамоцным прадстаўніком пры ўсіх дывізіях войска ВКЛ. Разгарнуць паўстанне ў нашым рэгіёне не хапіла часу. Давялося ратавацца. К. Прозар і капітан Гамількар Касінскі 20 красавіка 1794 г. выехалі з Хойнік да Юравічаў. Але Ян Мікалай Аскерка, стражнік польны літоўскі, праз свайго пасланца папярэдзіў, што ў Бабічах (Барбарове) іх ужо чакаюць расійскія жаўнеры. Абознаму з Касінскім тады ўдалося, дзякуючы сялянам-праваднікам, застацца вольнымі[59]. У Хойнікі расійскія аддзелы ўвайшлі ў аўторак 22 красавіка апоўдні. Рухаліся з двух бакоў, збліжаючыся да двара, як быццам засцерагаліся засады. Камандзірамі іх былі «паляк на расійскай службе» Яворскі і падпалкоўнік Таўберт. Не заспеўшы абознага ў Хойніках, узялі нібы ў заложнікі дзесяцімесячнага сына Уладыся[upper-alpha 20]. На маёнтак быў накладзены секвестр, а Людвіка Канстанцыя з іншымі дзецьмі і маці Марыянай вымушана выехаць за аўстрыйскую мяжу ў Львоў[60].
У 1796 г. настаяцель Пакроўскай царквы ў Хойніках, павернутай да расійскага праваслаўя годам раней[61], Якаў Чачот склаў яе вопіс[62]. У крыніцы таксама 1796 г. сказана, што колішнія добры Людвіка Прозара[upper-alpha 21], у пераліку якіх і м. Хойнікі, перайшлі былі «в казну», але «по высочайшему повелению» вернутыя пані Луізе[upper-alpha 22] Прозаравай[64]. Паводле шляхецкай рэвізіі 1811 г. фальварак Linterny з вёскай Забалаць (сёння гэта вуліцы г. Хойнікі) трымаў у арэндзе ад абозных Прозараў Ваўжынец Балашэвіч, ротмістр берасцейскі[65]. У 1812 г. К. Прозар падтрымаў імператара французаў Напалеона Банапарта, марна спадзеючыся, што той дапаможа ўзняць з каленаў гаротную Айчыну, заняў пасаду старшыні Скарбовага камітэту ў Часовым урадзе ВКЛ[66]. Усё абярнулася чарговай эміграцыяй ды секвестрам Хойнік, Астраглядавічаў і вёсак да іх прыналежных. Пані Людвіка і ў гэты раз дамаглася вяртання да канца 1814 г. маёнткаў з 2524 рэвізскімі душамі, давёўшы расійскім уладам, што яны належаць ёй, і што не мусіць адказваць за ўчынкі мужа[67].
У пачатку 1831 г. оўруцкі маршалак Ануфры Галецкі прапаноўваў больш як ужо 70-гадоваму К. Прозару ўзначаліць агульны для Рэчыцкага, Мазырскага і Оўруцкага паветаў паўстанцкі ўрад. Меркавалася стварыць вайсковы кантынгент колькасцю да 1000 чалавек пад яго камандай і пра гэта стала вядома расійскім уладам. Былы абозны ВКЛ адмовіўся, спаслаўшыся на фізічную слабасць і негатыўнае стаўленне да гэтай ідэі сыноў Уладзіслава і Юзафа. Мяркуецца, нейкія нарады патрыётаў у Хойніках усё ж адбываліся[68][upper-alpha 23]. У Хойніках пэўны час знаходзіўся прысланы з Рэчыцы падпаручык Міцінскі з паўтара дзясяткам салдат-інвалідаў, які адмовіўся выправіцца да калінкавіцкіх Вадовічаў, бо там на 12 чэрвеня т. г., маўляў, ужо сканцэнтравалася зашмат паўстанцаў. Уначы на 19 чэрвеня ад брагінскіх Шкуратоў і Мікулічаў праз Хойнікі ў накірунку Вадовічаў, потым Нароўлі і Мухаедаўскіх лясоў, дзе хаваліся інсургенты з Оўруцкага і Радамышльскага паветаў, праходзіў невялікі конны аддзел Міхала Лігензы, спрабуючы ўзняць тутэйшую чыншавую і дворскую шляхту на паўстанне[69].
Паводле звестак на 1834 год, у Хойніках праводзіліся два штогадовыя кірмашы: 1-3 лютага і 1-4 кастрычніка; тавараў прывозілася адпаведна на 4 000 і 3000 рублёў, прадавалася на 2 000 і 1 600 р., наведвалі кірмашы каля 500 і 400 чалавек[70].
15 сакавіка 1835 г., згодна з метрычным запісам у кнігах Мікуліцкай Багаяўленскай царквы, у фальварку Лянтэрня (Лянтарня), арандаваным шляхцічам Ігнацыем Стравінскім, нарадзіўся сын Аляксандр, старэйшы брат Фёдара, будучага знакамітага артыста Марыінскага тэатра ў Пецярбургу[71]. Запіс у метрычных кнігах Астраглядаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі засведчыў, што 20 кастрычніка (1 лістапада н. ст.) 1841 г. у м. Хойнікі, хутчэй ад старасці, чым ад якой хваробы, ва ўзросце васьмідзесяці аднаго года памёр яснавяльможны Караль Прозар, вялікі абозны ВКЛ, кавалер розных ордэнаў. 24 кастрычніка ксёндз Францішак Пазняк, пробашч астраглядаўскі, дэкан Мазырскі і Рэчыцкі, пры асістэнцыі шматлікага духавенства і ў прысутнасці мноства людзей пахаваў нябожчыка ў фамільным склепе[72]. У інвентарах 1844 г. уладальнікамі Хойніцкага і Юзафаўскага (Езапоўскага) маёнткаў названыя адпаведна Уладзіслаў і Юзаф Прозары, сыны абознага[73]. Пасля смерці ў 1845 г. Юзафа[74] ўся тутэйшая спадчына перайшла да пана Уладзіслава.
Згодна з кнігай «Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Хойніцкага раёна», на 1849 год у Хойніках — 74 двары, 580 жыхароў; дзейнічалі царква, каталіцкая капліца, 3 сінагогі; паштовая станцыя на тракце Мазыр — Брагін — Любеч, 26 крам, 2 піцейныя дамы, конны млын. Побач, у сядзібе Валокі, месціліся бровар і вятрак. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засведчана, што 12 асобаў мужчынскага і 7 жаночага полу з двара Хойнікі, 199 і 113 асобаў адпаведна з ліку жыхароў мястэчка Хойнікі былі парафіянамі Астраглядаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, яшчэ 55 местачкоўцаў абодвух полаў з’яўляліся прыхаджанамі Хойніцкай Свята-Пакроўскай царквы[75]. У 1859—1862 гг. намаганнямі і на сродкі Уладзіслава Прозара ў Хойніках былі вымураваныя нэагатычныя касцёл і капліца, вядомыя і на сёння са здымкаў 1912 г. Ісаака Сербава. 17-18 верасня 1860 г. мястэчка наведаў праваслаўны архіяпіскап мінскі і бабруйскі Міхаіл Галубовіч. У. Прозар, падкаморы рэчыцкі, прасіў дазволу ўзнесці алтар для жалобнага набажэнства ў капліцы. Архіяпіскап згадзіўся пры ўмове, калі абшарнік збудуе на працягу 15-ці гадоў мураваную царкву[76]. У пачатку студзеня 1862 г. пан Уладзіслаў спачыў. На пахаванні ў Хойніках, менш як за паўтары гады да арышту, прысутнічаў і выступіў з прамоваю Аляксандр Аскерка[77], сястра якога Зофія была замужам за Мечыславам, сынам нябожчыка. У 1864 г. Мечыслаў Прозар (маршалак Рэчыцкага павета ў 1859—1863 гг.) памёр у зняволенні, а на маёнтак Хойнікі, у якім на думку следства «жылі людзі, гатовыя да рэвалюцыйных беспарадкаў» ды знайшлі нарыхтаваную зброю, быў накладзены ўзмоцнены 10-ці адсоткавы збор. Памёр і арыштаваны па справе паўстання Генрык Пяткевіч, бацька Часлава[78]. У тым жа 1864 г. дзеля выхавання тутэйшых дзяцей, а разам і іх бацькоў у духу вернасці расійскай манархіі, у Хойніках адкрыта двухкласнае народнае вучылішча. 20 чэрвеня 1865 года, «по местным представлениям» праваслаўнага духавенства, як з непрыхаваным задавальненнем пісаў у сваім рапарце брагінскі благачынны Максім Ярэміч, невялікі стары драўляны і «превосходной структуры» мураваны касцёлы ў цэнтры Хойнік ды мураваную капліцу на могілках улады адабралі ў католікаў і перадалі ў праваслаўнае ведамства[79]. Удава Мечыслава Прозара пані Зофія рабіла захады, абы вярнуць забранае ці хоць забяспечыць недатыкальнасць фамільнага склепу. 2 лістапада 1887 г. яе сын і спадчыннік Канстанцін вымушаны быў прадаць абцяжараны даўгамі маёнтак расійскім купцам з Арлоўскай губерні, карачаўскаму Міхаілу Пятровічу Аўраамаву і трубчэўскаму Гаўрылу Сямёнавічу Курындзіну за 580 000 рублёў серабром[80]. У спісе землеўладальнікаў Мінскай губерні сказана, што ў маёнтку Хойнікі Канстанціна Прозара налічвалася 44 466 дзесяцін зямлі[81]. Пасля таго продажу і здарылася непапраўнае. «Dziennik Kujawski» у вераснёўскім нумары за 1895 г. паведамляў: яшчэ ў канцы сакавіка злачынцы, нібыта з кола новых уладальнікаў маёнтка, нанялі каваля, выламалі краты ад уваходу ў лёх, выкінулі з трунаў рэшткі пахаваных Прозараў, пазрывалі з іх медзь і наступна прадавалі ў розных месцах. Праз некалькі дзён выламаныя краты і парэшткі заўважыў праваслаўны святар, які і паведаміў аб здарэнні ў паліцыю. Гэтак Прозары пазбавіліся апошняга, што ім яшчэ ў Хойніках належала, — уласных пахаванняў[82].
У парэформенны час Хойнікі — цэнтр воласці. У мястэчку здаўна праводзіліся кірмашы — Стрэчанскі ў лютым і Пакроўскі ў кастрычніку. У 1863 і 1864 г. на іх адпаведна было прывезена тавару на 3850 і 4000 рублёў, 4500 і 4500 рублёў, а прададзена — на 1700 і 2000 рублёў, 2315 і 2500 рублёў[83]. У спісе прыходаў і прычтаў па чатырох благачынных акругах (у межах Рэчыцкага павета) Мінскай епархіі на 1876 год у складзе прычту Пакроўскай царквы ў Хойніках названыя настаяцель а. Іаан Лісевіч, в. а. штатнага псаломшчыка Яўген Тышкевіч і звышштатны Даніла Транцэвіч, просфірня Алена Васанская. Да прыходу належалі жыхары мястэчка Хойнікі, вёсак Валокі, Малешаў, Паселічы, Людвін, Настолле, Карчовае, Гарошкаў, Небытаў, Куравое, Дворышча[84]. На 1879 год у прыходзе налічвалася 1178 душ мужчынскага і 1151 душа жаночага полу сялянскага саслоўя[85]. У 1885 г. Хойніцкую воласць складалі 24 паселішчы з 859 дварамі. На 1890 год у мястэчку — валасная ўправа, мяшчанская ўправа, пошта, лекарскі ўчастак, у воласці — 36 паселішчаў з 1567 дварамі. У 1895 годзе ў маёнтку была заснавана вінакурня[86]. Паводле перапісу 1897 г. тут 335 двароў, 2596 жыхароў, 5 іудэйскіх малітоўных дамоў, паштова-тэлеграфная кантора, хлебазапасны магазін, 48 крамаў, заезны двор, карчма. У пачатку XX ст. у Хойніках дзейнічала царква, капліца, працавалі 2 школы, лякарня, аптэка, жалезаробчы завод, 2 вадзяныя млыны. У выніку пажару 25 ліпеня 1901 года згарэла вінакурня. На 1903 год тая вінакурня сіламі 16 рабочых вытварала спірту на 37 900 (25 000) рублёў у год, перарабляла 1750 пудоў жытняй мукі, 6 312 пудоў зялёнага соладу і 110 000 пудоў бульбы[86].
У 1904 годзе сярод зямельных уласьнікаў Мінскай губерні, якія мелі 500 і болей дзесяцін, названыя ўладальнікі маёнткаў Хойнікі і Рашаў спадчынныя ганаровыя грамадзяне (купцы) Міхаіл Пятровіч Аўраамаў і Гаўрыла Сямёнавіч Курындзін[87]. У 1909 годзе ў Хойніках 338 двароў, 2891 жыхар[88]. У 1911 г. Хойніцкі маёнтак дзялілі між сабой браты Андрэй Міхайлавіч (12 645 дзесяцін), Сямён Міхайлавіч (11 651), Васіль Міхайлавіч (9 591), Мітрафан Міхайлавіч (8 406), Іван Міхайлавіч (1 582) Аўраамавы[89]. З уводам у эксплуатацыю лініі Васілевічы — Хойнікі (23 верасня 1911 года) пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя. У 1912 г. А. М. Аўраамаў завершыў узвядзенне палацыка «u wjazdu do Chojnik», як вызначыў яго месцазнаходжанне Анджэй Раствароўскі, унук Аляксандра Аскеркі, якому з-за дажджу ўвосень 1915 г., не даехаўшы да Рудакова, давялося тут заначаваць[90]. Сапраўды, паўстаў будынак на месцы драўлянай сядзібы ў колішнім фальварку Валокі, г. зн. тады яшчэ не ў Хойніках.
Найноўшы час
9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Берасцейскай мірнай дамовы з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Хойнікі, аднак, апынуліся ў складзе часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. Прычым, старастай (губернатарам) гетман Украінскай Дзяржавы Павел Скарападскі прызначыў былога ўладальніка маёнтку Гарадзішча (на Брагіншчыне), галаву Рэчыцкай павятовай управы Пятра Аскаравіча Патона. Ад 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы»[91]. У снежні 1918 год германскія войскі пакінулі мястэчка і чыгуначную станцыю. 1 студзеня 1919 года, згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі, Хойнікі ўвайшлі ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі былі далучаныя да РСФСР.
З сакавіка да пачатку ліпеня 1920 года Хойнікі занятыя польскімі войскамі. Пагром, учынены ў лістападзе 1920 г. жаўнерамі Ст. Булак-Балаховіча, абярнуўся пагібеллю 48 жыхароў-яўрэяў. У дакуменце пад назвай «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», пазначаным часовым адрэзкам 08. 12. 1920 — 15. 04. 1921 г., засведчана існаванне Хойніцкай школы II ступені (175 вучняў), а таксама школ І ступені — 1-й Хойніцкай (58 вуч.), 2-й Хойніцкай (204 вуч.), Хойніцкай яўрэйскай (50 вуч.), Хойніцкай польскай (69 вуч.) і Хойніцкай чыгуначнай (70 вуч.)[92]. У чэрвені 1921 г. недалёка ад Хойнік на станцыі Аўраамаўская банда атамана Івана Галака затрымала цягнік, абрабавала і забіла 55 пасажыраў[93].
8 снежня 1926 года Хойнікі вярнулі БССР, адначасова надаўшы статус раённага цэнтра спачатку ў Рэчыцкай, потым у Гомельскай акрузе, з 1938 г. у Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры. 29 верасня 1938 года мястэчка стала пасёлкам гарадскога тыпу.
У Вялікую Айчынную вайну з 25 жніўня 1941 да 23 лістапада 1943 года гарадскі пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У верасні 1941 года акупанты знішчылі ва ўрочышчы Пальміра больш за 100 чалавек з ліку хойніцкіх яўрэяў[94].
В 1946 году я впервые после войны приехал в Хойники и услышал от мамы, как был зверски убит ее отец, мой дедушка Нохим, не захотевший эвакуироваться. Группа стариков: дедушка, мой родственник Левицкий Мойше, его больной внук Хаим и другие — шли в одной колоне. Впереди дедушка, которому вручили знамя. Фашисты и полицейские заставили еле шагающих старых, больных людей петь песни. Обреченных били, и вдруг дедушка начал петь и вслед за ним остальные. Они даже бодрее стали шагать. Нацисты заставили их замолчать, прекратить пение. Кто-то из местных жителей, наблюдавших шествие обреченных, сообщил немцам, что евреи поют не песню, а нараспев читают молитву «Шма Исроэль». Мои попытки узнать подробности тогда не увенчались успехом. Это казалось легендой. Намного позже в акте Чрезвычайной Государственной комиссии по Хойникам, я прочитал, что группу стариков с красным флагом водили по улицам поселка, а потом под пытками вывели на «Пальмир» и расстреляли. Нет, это уже не легенда, а жестокая правда. Но почему в документе Комиссии не сказано о том, что «группа стариков» — это были евреи, и только евреи? Почему не сказано о том, чтó они пели? Не знали? Невозможно!
У кастрычніку — больш за 150 яўрэяў расстраляныя ў пасялковым парку і 40 чалавек у двары будынку паліцыі. У чэрвені 1943 года ў Хойніках быў створаны лагер грамадзянскага насельніцтва, у якім утрымлівалася 5 000 чалавек. Вязняў групамі адпраўлялі ў Германію[95]. Ад вызвалення і да 15 студзеня 1944 г. тут месціліся органы кіравання Палескай вобласці.
З 1954 года Хойнікі — у складзе Гомельскай вобласці. На 1955/1956 навучальны год у раённым цэнтры дзейнічалі 2 беларускія (№ 1 і 3) і 1 рускамоўная (№ 2) сярэднія школы[96].
10 лістапада 1967 года Хойнікі атрымалі статус горада. У 1972 годзе да Хойнікаў далучылі вёскі Валокі і Забалаць, у 1989 годзе — Настолле і Чырвоную Ніву (былую Лянтэрню), 1 снежня 2009 года — Малішаў[97].
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1849 — 580 чал., з іх мяшчан 1-га разраду — 4, 2-га — 13, 3-га — 63; 1886 — 580 чал.; 1897 — 2 685 чал.
- XX стагоддзе: 1906 — 2 685 чал. (1 250 муж. і 1 435 жан.), з іх 717 каталікоў, 299 праваслаўных, 1 668 іўдзеяў[98]; 1909 — 2 891 чал. (338 радзінаў); 1939 — 3,4 тыс. чал.; 1970 — 9,5 тыс. чал.; 1991 — 15 тыс. чал.[99]
- XXI стагоддзе: 2004 — 14,2 тыс. чал.; 2005 — 13,9 тыс. чал.; 2006 — 13,5 тыс. чал.; 2008 — 13,2 тыс. чал.; 2009 — 13,1 тыс. чал.; 2010 — 13,8 тыс.; 2016 — 12 698 чал.[100]; 2017 — 12 500 чал.[101] ; 2020 — 13 400 чал.
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці, фабрыка мастацкіх вырабаў, аўтарамонтны завод. Гасцініца «Журавінка». Цэнтр мастацкага рамяства (ткацтва, вышыўка і інш.
Культура
Дзейнічаюць 2 дамы культуры, цэнтр творчасці, дом рамёстваў, 4 бібліятэкі, краязнаўчы музей.
Адукацыя
У Хойніках працуюць ПТВ, 4 сярэднія, спартыўная і музычная школы.
Забудова
Забудова Хойнікаў злучылася з блізкімі мястэчкамі і вёскамі, у выніку чаго склаліся раёны Старыя Хойнікі, Новыя Хойнікі і паўночна-заходні. Паводле генеральнага плана ўзводзіліся 2—5-павярховыя будынкі. Шматпавярховы мікрараён Юбілейны збудаваны ў Новых Хойніках. Сёння, у сувязі з чарнобыльскай аварыяй, забудова горада адбываецца павольна.
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
Вакзальная вуліца | Замкавы завулак[102] Карчомная вуліца[103] | |
Домнікава вуліца | Кавальская вуліца[102] | |
Інтэрнацыянальная вуліца | Царкоўная вуліца | |
Івана Мележа вуліца | Школьная вуліца | |
Піянерская вуліца | Янава вуліца | |
Пралетарская вуліца | Пагарэлая вуліца | |
Савецкая вуліца | Базарная вуліца[102] і Зялёная вуліца 1864 г.[104] У 1886 г. апошняя пазначана як Валоцкая вуліца[103] | |
Сялянская вуліца | Забалоцкая вуліца[103][104] | |
Танкістаў плошча | Замкавая вуліца[102] | Працы плошча |
Турыстычная інфармацыя
Хойнікі — цэнтр традыцыйнага мастацкага рамяства (ткацтва, вышыўка і інш.)[105]. Дзейнічае Хойніцкі краязнаўчы музей. Спыніцца можна ў гасцініцы «Журавінка». У месце пастаўлены помнік Смутку да 10-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Адметныя мясціны
- Сядзібна-паркавы ансамбль купцоў Аўраамавых — помнік сядзібна-паркавага мастацтва
- Помнікі: загінулым падчас Вялікай Айчыннай вайны; помнік Смутку да 10-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС; помнік землякам, што загінулі ў Афганістане; помнік у гонар энэргетыкаў, якія змагаліся з наступствамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС
- Свята-Пакроўская царква і жаночы манастыр (1989)
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
- Царква Хрысціян Веры Евангельскай «Благодать» (будынак згарэў)
Страчаная спадчына
- Касцёл (1859—1862)
- Капліца на могілках (1859—1862)
- Сядзіба Прозараў (канец XVIII ст.)
- Хойніцкі замак (XVII—XVIII ст.)
- Царква Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы (XVIII ст.)[upper-alpha 24]
Асобы
Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Хойнікаў
- Караль Прозар (1759—1841) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, абозны вялікі літоўскі (1787—1794)[107].
- Аляксандр Ігнатавіч Стравінскі (1835—1911) — удзельнік расійска-турэцкай вайны 1787—1788 гг., генерал-маёр (1898).
- Мікалай Мікалаевіч Селіваноўскі (1901—1997) — намеснік міністра Дзяржбяспекі СССР (1946—1951), генерал-лейтэнант (1943)[108].
- Якаў Зусьевіч Жыліцкі (1909—1993) — вынаходнік, кандыдат сельскагаспадарчых навук, Заслужаны вынаходнік РСФСР.
- Ірына Міхайлаўна Бяляўская (нар. Тышкевіч) (1913—1975) — гісторык-славіст, прафесар Маскоўскага універсітэта імя М. В. Ламаносава[109].
- Ізраіль Беніямінавіч Рабіновіч (1914—2001) — доктар хімічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР, лаурэат Дзяржаўнай прэміі РФ (пасмяротна).
- Ізраіль Самуілавіч Фішман (1914—2004) — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Казанскага ўніверсітэта[110].
- Іван Станіслававіч Цішкевіч (1919—2001) — правазнавец, доктар юрыдычных навук, прафесар БДУ, Заслужаны юрыст БССР (1971)[111].
- Уладзімір Карлавіч Чачот (1919—2004) — гісторык, дэкан факультэту польскай мовы і літаратуры Віленскага педагагічнага універсітэта, прафесар, заслужаны выкладчык Літоўскай Рэспублікі[112].
- Іосіф Маркавіч (Мееравіч) Тойбін (1919—1988) — літаратуразнаўца, даследчык творчасці А. С. Пушкіна, доктар філалагічных навук, прафесар Курскага педагагічнага інстытута, выдатнік народнай асветы РСФСР.
- Міхаіл Захаравіч Пізенгольц (1926—2003) — савецкі эканаміст, педагог. Спецыяліст у галіне фінансавай дзейнасці буйных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Доктар эканамічных навук (1968), прафесар (1968).
- Рыгор Арцюшэнка (1927—2004) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч у ЗША
- Якаў Рыгоравіч Райхман (1932) — расійскі анколаг[113]
- Інэса Леанідаўна Вінаградава (нар. 1934) — беларускі харавы дырыжор, Заслужаны работнік культуры БССР (1975)
- Дзмітрый Леанідавіч Вінаградаў (нар. 1943) — пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі[114][115][116]
- Мікалай Мікалаевіч Асаўляк (1937—2008) — беларускі мастак, выкладчык СШ № 3 г. Хойнікі, сябра Беларускага саюза мастакоў[117]
- Уладзімір Феліксавіч Багінскі (нар. 1938) — навуковец у галіне лясной гаспадаркі, прафесар ГДУ імя Ф. Скарыны, член-карэспандэнт НАН Беларусі[118].
- Віктар Нічыпаравіч Дашук (нар. 1938) — беларускі кінарэжысёр[119].
- Алег Васілевіч Бераснеў (1940—2014) — беларускі вучоны ў галіне дынамікі трываласці і надзейнасці машын, член-карэспандэнт НАН Беларусі[120]
- Аляксандр Варабей (1957—2007) — удзельнік Алімпійскіх гульняў у Маскве (1980), рэкардсмен Беларусі ў бегу на 3000 м з перашкодамі (1980 і дагэтуль)[121]
- Сяргей Пятровіч Кухарэнка (нар. 1976) — дзюдаіст, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Сіднэі (2000) і Афінах (2004)[122]
- Віктар Міхайлавіч Ганчарэнка (нар. 1977) — беларускі футбаліст і трэнер[123]
- Маргарыта Рыгораўна Махнева (у Хойніках — Цішкевіч, нар. 1992) — вяслярка на байдарцы[124]
- Аляксандр Мікалаевіч Хіжняк (нар. 1978) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
- Вольга Сяргееўна Худзенка (нар. 1992) — вяслярка на байдарцы[125]
Гл. таксама
Заўвагі
- ↑ Гэта не дзьве назвы аднаго паселішча, а два розныя ўрочышчы, геаграфічна аддаленыя адно ад аднаго і яшчэ больш ад Хойнікаў, гл.: Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 7 — 11; С. Бельскі. Акт абмежавання Брагінскай воласці
- ↑ А яшчэ ў кнізе «Памяць» заснавальнік Хойніцкага краязнаўчага музея А. М. Зелянкоўскі прыводзіў «і іншую думку», г. зн. сваю ўласную. Маўляў, у апісанні межаў Брагінскага графства 1512 г. у адным месцы паселішча значыцца як Хвайнічок, у іншым — як Хойнічак[upper-alpha 1]. І далей: «Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Эфрона, выдадзены ў 1903, сьцьвярджае: «Хойнік — старажытнагрэцкая мера сыпучых целаў, што згадваецца ўжо ў Гамера, які X. вызначае колькасьць збожжа, патрэбнага для пракармлення аднаму чалавеку на дзень…»[5]. Маецца на ўвазе хеніка альбо хойніка (менавіта так, бо гэта назоўнік жаночага роду, гл. χοῖνιξ, χοινικος, ἡ) – адзінка аб’ёму, роўная 1,08 л. І ці ж гэта можна прызнаць за версію?! Аднак, на стэндзе ў будынку райвыканкама і на ўездзе ў Хойнікі з боку Рэчыцы ў новым «пашпарце» раёна напісана такое.
- ↑ Пачынаючы з артыкула «Хойнікі» 1974 г. аўтарства Ф. В. Ахрэмчыка[11], ва ўсіх беларускіх выданнях годам найранейшай згадкі пра Хвойнікі чамусьці называўся 1512-ты. Звестка нібыта запазычана з Акту абмежавання Брагінскай воласці таго года. Аднак, згаданы ў абмежаванні востраў Хойнічак месціўся паміж сёламі Лісцвін і Дзімамеркі, хутчэй за ўсё на тэрыторыі сучаснай Брагіншчыны, а чысты рог Хвойнічак яшчэ далей — паміж сялом Дзімамеркі і месцам упадзення рэчкі Пясочанкі (Пясочні) ў Брагінку. Пэўна, ні адзін з гэтых Хвайнічкоў ня мог быць колішнім сялом Хвойнікі не адно таму, што не з’яўляўся паселішчам, як даўно заўважылі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, але і з прычыны неадпаведнасці свайго геаграфічнага размяшчэння.
- ↑ У ІГ НАН Беларусі, аднак, мяркуюць, што кароль Аляксандр хіба пацвердзіў ранейшае падараванне караля Казіміра. Інакш кажучы, трымаюцца раней выказанага М. Ф. Спірыдонавым дапушчэння: найранейшай згадкай пра Хвойнікі мусіць уважацца, як прынята ў гістарычнай навуцы, апошні няпоўны год жыцця Казіміра Ягелончыка, г. зн. 1492. Пераконвае ў гэтым акадэмічных гісторыкаў запіс у дакуменце 1532 г.[12]:
Лист писаныи князю Дмитру Романовичу Виденицкому до пана воеводы киевского абы именя розные по Семену Полозовичу зосталые ему яко зятю его поступил_Жикгимонт Божю милостю корол_Воеводе киевскому, державцы свислоцкому пану Андрею Якубовичу Немировича. Жаловалъ намъ дворянинъ нашъ княз Дмитреи Романович Виденецкии о томъ, што жъ которые именя мелъ державца речицкии тесть его, небожчикъ панъ Семенъ Полозовичъ наимя Ухобное, Углядковичи, Белыи Берегъ, Виточов, Мартиновичи, Хвоиники, Остроглядовичи, Новоселки а двор с пустовщинами у замку Киеве и на месте, и во Вручомъ. И тые деи он вси именя свои держалъ за даниною и листы отца нашого Казимера, короля, и брата нашого Александра, королеи ихъ милости и нашими… и приказуемъ тобе, ажо бы еси тых именеи со всимъ с тымъ князю Дмитру поступилъ…
Дзіўна, але даследчыкам не хочацца зважаць на тую акалічнасць, што пад «вси именя» падпадае і названае першым у спісе «Ухобное», да падаравання якога Сямёну Палазовічу кароль Казімір дачынення не меў. С. Палазовіч атрымаў яго (Хабное) у 1493 г. непасрэдна ад вялікага князя Аляксандра[13]. У крыніцы няма звестак, нібы гэта пацвярджэнне ранейшага падаравання, тым часам як у прывілеях што да іншых маёнткаў яны прысутнічаюць. Да таго ж, у запісе 1879 г. Браніслаў Клечыньскі з памочнікамі, якія прачыталі і скапіявалі арыгінал прывілея, сведчылі, што добры Хойнікі і Астраглядавічы, падараваныя С. Палазовічу, выдзеленыя з Брагінскай воласці, а значыць, раней нікому асобна ад яе не належалі, таму згадваць іх, як і іншыя другарадныя паселішчы, не было патрэбы. І яшчэ. Чаму для размешчаных у больш глухой мясціне Хвойнікаў у картатэцы М. Ф. Спірыдонава, выкарыстанай укладальнікамі першага тому «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі», пазначаны 1492 г., а для згаданых у той жа самай крыніцы Астраглядавічаў, Навасёлак і Белага Берага — 1532 г.? Таму, што сёння Хойнікі — раённы цэнтр?..[14]
- ↑ Пра С. Палазовіча гл.: Черкас Б. Прикордонний намісник Семен Полозович. // Український історичний збірник : наук. пр. асп. та молодих вчених. — Київ, 2004. Вип. 7. C. 95 — 105.
- ↑ Усім вядомая сёння вёска Паселічы, што месціцца побач з Лісцвіном, узніклая пазней і вядомая на 1581 год як слабада, належала ўжо не да Брагінскага маёнтку.
- ↑ У сувязі з зямельнымі спрэчкамі нельга абыйсці ўвагаю яшчэ і такі сюжэт: член-карэспандэнт НАН Беларусі С. В. Марцэлеў удзел у зямельным канфлікце 1528 г. паміж рудабельцамі і хвайнічанамі чамусьці прыпісаў жыхарам Хвойнікаў (Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2. Кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: БелЭн, 2005. С. 426). Што і казаць — «блізкі свет»!
- ↑ Больш як за 100 гадоў з’явілася хіба пара-тройка частковых выключэнняў. У. А. Малішэўскі і П. М. Пабока ў кнізе «Нашы гарады» паведамілі, што ў 1568 годзе князёўна Любецкая запісала Хойнікі Шчаснаму Харлінскаму. Але далей зноў жа – пра Хойнікі як уладанне князёў Вішнявецкіх (Малішэўскі У. А., Пабока П. М. Нашы гарады. – Мінск, 1991. С. 226). Потым гэта паўтарылі А. М. Зелянкоўскі і У. Ф. Ісаенка (; Зелянкоўскі А. М. Па залах Хойніцкага гісторыка-краязнаўчага музея. – Хойнікі, 1995. С. 5).
- ↑ Насуперак таму, як, пачынаючы са слоўнікавага артыкула А. Ельскага (Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.— Warszawa, 1880. Tom I. S. 620), сцвярджалася ледзьве не ва ўсіх папяровых выданнях Беларусі[upper-alpha 8], у тым ліку энцыклапедыях і даведніках, князям Вішнявецкім Хойнікі ніколі не належалі. Увогуле цікава, як у тыя часы ўяўлялі сабе тэму не аматары-энтузіясты, а гісторыкі-даследчыкі. Напрыклад, прафесар гісторыі Кіеўскага універсітэту У. Б. Антановіч і студэнт М. Запольскі таксама ўважалі першымі ўладальнікамі Хойнік ды Астраглядаў князёў Вішнявецкіх; чытай: усё, што калісьці належала да Брагінскай воласці, ад канца (чаму?!..) XVI ст. і да канца XVII ст. было іхным (Запольский М. Брагинская волость (исторический очерк) / М. Запольский // Календарь «Северо-Западного края» на 1889 год. – Москва, 1889. С. 116 – 117; пазней літаральна тое ж сустракаем у выданні: Россия. Полное географическое описание нашего Отечества / Под ред. В. П. Семёнова. – Т. 9: Верхнее Поднепровье и Белоруссия: [Смоленская, Могилевская, Витебская и Минская губ.] / Сост. В. П. Семенов, М. В. Довнар-Запольский, Д. З. Шендрик [и др.]. – С.-Петербург: Издание А. Ф. Девриена, 1905. С. 568). Калі аўтарам нарыса “Брагінская воласць” сапраўды быў У. Антановіч[19], а М. Запольскі яго толькі выдаў, дык пазіцыя прафесара тым болей здзіўляе. Трыма гадамі раней ён выступіў укладальнікам тому дакументаў, у адным з якіх, пазначаным 1631 годам, гаспадаром Астраглядавічаў і Хвойнікаў названы ваяводзіч смаленскі пан Мікалай Абрагамовіч (Архив Юго-Западной России. – Киев, 1886. Ч. VII. Т. I. C. 396 – 397). Іншая справа як бы гэта пісаў учорашні гімназіст, а на той час студэнт…
- ↑ Ці не першы вядомы выпадак выкарыстання ў пісьмовай крыніцы паланізаванай формы замест арыгінальнай назвы Хвойнікі.
- ↑ Вуліца Настольская і канец вуліцы Пралетарскай з прылегласцямі ў сённяшніх Хойніках.
- ↑ У касцёльнай кнізе памылкова запісана — гродскі.
- ↑ Выява з надмагілля Віталіса Шуйскага (†1. VI. 1849) у в. Чыжэўшчына (былыя Крупчыцы) Жабінкаўскага раёна.
- ↑ Родныя браты Міхаль і Шайка ад красавіка 1715 г. трымалі арэнду хойніцкую, на якую мелі гадавы кантракт за суму ў 4300 злотых, даволі спраўна яе выплачвалі (НГАБ. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 144). А нашмат пазней, у пачатку 1830-х гг. экспарцёрамі гарэлкі з бровараў Уладзіслава Прозара, падкаморага рэчыцкага, у Хойніках, Гарадзішчы і Ёлчы былі бацька і сын Лейба і Абрам Шайковічы [НГАБ. Ф. 694. Воп. 7. Спр. 831. А. 9]. Тады яны ўважаліся першымі ў гэткага кшталту камерцыі на ўвесь Рэчыцкі павет Мінскай губерні.
- ↑ Пра Хойніцкі замак гл.: Ткачоў М. А. Замкі і людзі. — Мінск: Навука і тэхніка, 1991. С.160 — 161; пар.: С. Бельскі. Замак у Хойніках.
- ↑ 20 снежня 1747 г. прыдворны капелан хойніцкі кс. Юзаф Барановіч, з асабістай згоды а. Пянькоўскага, выканаў абрад хросту «з усімі цэрымоніямі», гл.: AGAD. APiJ. Sygn. 19. S. 15a. Ёсць яшчэ і запіс у кнігах Юравіцкага касцёла аб хросце 4 красавіка 1747 г. Адама Дзідака Езехіля, сына тых жа бацькоў, айцом-езуітам Ігнацыем Барановічам: НГАБ. Ф. 937. Воп. 1. Спр. 60. А. 10; AGAD. APiJ. Sygn. 19. S. 18.
- ↑ Цэрымонія была давершана 29 лістапада 1772 г. у царкве м. Дудзічы. AGAD. APiJ. Sygn. 19. S. 10
- ↑ Новы сядзібны дом збудаваны якраз у часы Чатырохгадовага сейму.
- ↑ Да парафіяльнага касцёла святочная працэсія мусіла пераадолець крыху меней як 20 км, але ж і людзі ў наваколлі пра тое свята пачулі!
- ↑ Да 17 жніўня знаходзіўся ў Хойніках пад наглядам паручніка Давыдава. З-за секвестру нянькам даводзілася спрачацца з афіцэрамі нават за пялюшкі для немаўляці. Нарэшце швагер Францішак Букаты, былы сакратар амбасады Рэчы Паспалітай у Лондане, дамогся часовай апекі над хлопчыкам і вывез яго з Хойнік: Dubiecki M. S. 235—236.
- ↑ Так падпісваўся Караль, бо маёнтак быў уласнасцю яго жонкі Людвікі, а каб браць удзел у справах павета і ў Рэчы Паспалітай, і ў Расіі неабходна мець у яго межах зямельныя ўладанні. І. В. Кандрацеў дарэмна здзіўляўся з таго, што Людвік Прозар не ўдзельнічаў у выбарах у дваранскія інстытуцыі Рэчыцкага павета ў 1796 г., а потым распавёў пра яго “родзіча” Караля – вялікага патрыёта Рэчы Паспалітай (ужо больш як два гады ён быў у сваёй першай эміграцыі), неабачліва спаслаўшыся на электронны плагіят, падпісаны прозвішчам Баркоўскі[63].
- ↑ Французская форма імя прысутнічае ў паперах імператрыцы Кацярыны ІІ, у лістах яе генералаў і самой Людвікі Канстанцыі, гл.: AGAD. APiJ. Sygn. 13. S. 3, 4, 76, 78, 97, 154, 158, 160; таксама гл. дакументы наступнага секвестру: Sygn. 14.
- ↑ У кожным выпадку, вольналюбівых поглядаў сваіх абозны не змяніў і ў глыбокай старасці. Знойдзеныя ў 1965 г. у Хойніках паўстанцкія манеты 1831 г., пакладзеныя ў склеп перазахаванай у 1829 г. жонкі Людвікі Канстанцыі (будучы фамільны), пераканаўча сведчаць аб тым. Цікава: пра “flaszką krzyształową, hermetycznie zamkniętą, w której znajduje się ducat, dwuzłotówka i pismo na pargaminie, ręką moją (К. Прозара) kreślone, z podpisem wielu przytomnych natenczas obywateli”, як і пра пабудову склепа, Юзаф Ролле паведамляў яшчэ ў кнізе 1882 г.: Dr. Antoni J. Opowiadania historyczne. Serya trzecia. T. 1. Karol Prozor, ostatni oboźny litewski. — Warszawa, 1882. S. 46. Пра знаходку гл.: Рябцевич В. Н. Нумизматика Беларуси. — Минск: Полымя, 1995. С. 274 – 275; Каталог выставы “Ад рымскага дэнарыя да беларускага рубля”. /Укл. Р. І. Крыцук, В. М. Сідаровіч, Л. І. Талкачова. — Мінск: Кнігазбор, 2018
- ↑ Яе драўляны будынак з лядашчымі, паводле святара М. Ярэміча[106], страхой і купалам, які стаяў «почти в болоте» (на плане 1864 г. пазначаны на вуліцы Царкоўнай), наўрад ці слушна ўважаць за страчаную спадчыну, бо разабраны ён быў з нагоды пераўтварэння ў Пакроўскую царкву нэагатычнага мураванага касцёла ў самым цэнтры мястэчка Хойнікі.
Зноскі
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2020 г. па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (8 красавіка 2020). Праверана 9 чэрвеня 2020.
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 393.
- ↑ Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Хойніцкага раёна.– Мінск: БЭ, 1993. С. 26
- ↑ Спиридонов М. Ф. Акт о разделе имения Брягин. 1574 г. // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 1. — Мінск, 2000. С. 192
- ↑ С. Бельскі. Пра назвы Хвойнікі/Хойнікі і Лісцвін
- ↑ Źródła dziejowe (далей: ŹD). T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). /Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 57, 234, 279, 281, 637
- ↑ ŹD. T. XXII. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. XI. — Warszawa, 1897. S. 176—177
- ↑ Pietkiewicz Cz. Chojniki // Ziemia: Ilustrowany miesięznik krajoznawczy. — Warszawa, 1927. T. 12. № 1-24. S. 249—252
- ↑ Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. XI. Футбол — ЯЯ. Дадатак. — Мінск, 1974. С. 70
- 1 2 Андрій Блануца. Земельні надання Сигізмунда І Старого на Українські землі Великого Князівства Литовського // Україна в Центрально-Східній Европі. — Київ: Інститут історії України НАНУ, 2008. № 8. С. 69 — 70
- ↑ Lietuvos Metrika. Kniga Nr. 3 (1440 — 1498). — Vilnius, 1998. № 27
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 3-х тамах: Т. 1. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. С. 193, 195, 224, 240
- ↑ Kronika Marcina Bielskiego. T. II (Księga IV, V). /Wydanie Józefa Turowskiego. — Sanok, 1856. S. 950.
- ↑ Аrchiwum Główny Akt Dawnych w Warszawie. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich (далей: AGAD. APiJ). Sygn. 1. S. 3, 4, 200. Sygn. 2. S. 78
- ↑ НГАБ у Мінску. Ф. 1728. Воп. 1. Спр. 19. А. 1049—1050 адв.
- ↑ Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. С. 12 — 18
- ↑ Зінаїда Зайцева. М. В. Довнар-Запольський: від дебюту в науці до професора університєту. // Рэчыцкі край: да 150-годдзя з дня нараджэння Мітрафана Доўнара-Запольскага: зб. навук. арт. – Мінск: Беларуская навука, 2019. С. 16
- ↑ Документальна спадщина Свято-Михайлівського Золотоверхого монастиря у Києві ХVІ — ХVІІІ ст. З фондів Національної бібліотеки України імені В. І. Вернадського. Зб. док. [Текст] / Ю. А. Мицик, С. В. Сохань, Т. В. Міцан, І. Л. Синяк, Я. В. Затилюк — Київ, 2011. С. 363
- ↑ Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 8. Т. 6. Акты о землевладении в Юго-Западной России XV—XVIII стст. — Киев, 1911. С. 224—227
- ↑ Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009)
- ↑ AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 6
- ↑ Constitucię seymu walnego Koronnego Warszawskiego, MDXCVIII. — W Krakowie, w Architypografiiey Króla Ieo M. y Kościelney, Lazarzowey, MDXCVIII. S. 20; Volumina Legum. S. 372
- ↑ ŹD. T. XXI. S. 57
- ↑ AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 46 — 47
- ↑ AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 51; гл. таксама Хойнікшчына
- ↑ ŹD. T. XX: Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX. — Warszawa, 1894. S. 96 — 97; Крикун Н. Г. Административно-территориальное устройство Правобережной Украины в XV—XVIII вв. — Киев, 1992. С. 142—145
- ↑ AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 56
- ↑ Архив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 397
- ↑ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Мінск: Навука і тэхніка, 1995. С. 141
- ↑ НГАБ. Ф. 1781. Воп. 27. Спр. 202. А. 150адв. — 151
- ↑ AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 67
- ↑ Джерела з історії Національно-визвольної війни українського народу 1648—1658 рр. Т. 2 (1650—1651). — Київ, 2013. С. 109, 110, 129, 431
- ↑ AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 69
- ↑ Архив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. С. 488. Далей яшчэ ўлічаныя 7 дымоў яўрэйскіх (С. 502). Другі пабор — 6 злотых з 6 дымоў (С. 505).
- ↑ Архив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. С. 553
- ↑ Архив ЮЗР. Ч. 3. Т. 2. Акты о казаках (1679—1716). — Киев, 1868. С. 285—287
- ↑ Архив ЮЗР. Ч. 3. Т. 2. С. 352
- ↑ НГАБ. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 119, 129—133адв.
- ↑ НГАБ. Ф. 320. Воп. 1. Спр. 1. А. 139—139адв., 143адв.
- ↑ AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 205.
- ↑ НГАБ. Ф. 320. А. 120—122адв.
- ↑ Архив ЮЗР. Ч. 2. Т. 3. Постановления провинциальных сеймиков в 1698—1726 гг. — Киев, 1910. С. 699—700
- ↑ AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 36
- ↑ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 21, 39, 285—286
- ↑ НГАБ. Ф. 1781. Воп. 27. Спр. 202. А. 151адв.
- ↑ Ks. Orłowski K. N. Defensa biskupstwa y dyecezyi Kiiowskiey. — Lwów, 1748. S. 148
- ↑ Архив ЮЗР. Ч. 3. Т. 3: Акты о гайдамаках (1700—1768). — Киев, 1876. С. 464—466
- ↑ Архив ЮЗР. Ч. 3. Т. 3. С. 511—512
- ↑ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 192; гл. таксама: С. 13—15, 20—22
- ↑ Архив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 301, 391, 710
- ↑ AGAD. APiJ. Sygn. 19. S. 6, 8; НГАБ. Ф. 1781. Воп. 27. Спр. 202. А. 159адв.
- ↑ AGAD. APiJ. Sygn. 19. S. 26, 28 — 30
- ↑ AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 91 — 97; Dubiecki M. Karol Prozor, oboźny W. W. Ks. Litewskiego. Przyczynek do dzieów powstania Kościuszkowskiego. Monografia / M. Dubiecki. — Kraków, 1897. S. 34 — 35
- ↑ Gazeta narodowa y obca. № LVI. 13 lipca 1791; гл.: Хойнікшчына
- ↑ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
- ↑ Wybór pism J. I. Kraszewskiego. Pamiętniki Jana Duklana Ochockiego. — Warszawa, 1882. Tom II. S. 215—216, 249; Dubiecki M. S. 180—183; Bartoszewicz K. Dzieje insurekcji kościuszkowskiej 1794. — Berlin: B. Harz, 1913. S. 129—130; Восстание и война в Литовской провинции (по документам Москвы и Минска). Сост. Е. К. Анищенко. — Минск, 2001. С. 26
- ↑ Tygodnik literacki. — № 37. Poznań, dnia 13 września, 1841 (Ліст ген. Касінскага да ген. Пашкоўскага); Dubiecki M. S. 215—217
- ↑ Dubiecki M. S. 229
- ↑ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 343
- ↑ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 573. А. 39 — 39адв.
- ↑ Ігор Кондратьєв. Участь шляхти Речицького повіту у виборах в дворянські інституції Чернігівського намісництва в 1796 р. // Рэчыцкі край: да 150-годдзя з дня нараджэння Мітрафана Доўнара-Запольскага: зб. навук. арт. – Мінск: Беларуская навука, 2019. С. 311 – 312
- ↑ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 70 — 71
- ↑ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 3
- ↑ Паводле Браніслава Клечыньскага, у 1813 г. Напалеон даслаў з Дрэздэна абознаму ордэн Ганаровага легіёну, а разам і патэнт на графскі тытул: AGAD. APiJ. Sygn. 34. S. 6
- ↑ AGAD. APiJ. Sygn. 14
- ↑ Dubiecki M. S. 321; Dangel St. Rok 1831 w Mińszczyźnie. — Warszawa, 1925. Tom II. S. 53, 173 (przypis 66)
- ↑ Dangel St. S. 59
- ↑ Список существующих в Российской империи ярманок. — С. Петербург, 1834. С. 190
- ↑ НГАБ. Ф. 136. Воп. 13. Спр. 537. А. 404
- ↑ НГАБ. Ф. 1089. Воп. 1. Спр. 3. А. 10адв.
- ↑ НГАБ. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1475, 1481
- ↑ НГАБ. Ф. 1089. Воп. 1. Спр. 3. А. 44 — 44 адв.
- ↑ Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 382, 666
- ↑ Язэп Янушкевіч. Дыярыюш з XIX стагоддзя: Дзённікі Міхала Галубовіча як гістарычная крыніца. — Мінск.: Выдавец В. Хурсік, 2003
- ↑ АGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 209
- ↑ Паўстанне 1863—1864 гадоў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях: Дакументы і матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі / уклад. Дз. Ч. Матвейчык; рэдкал.: У. І. Адамушка [і інш.]. — Мінск: А. М. Вараксін, 2014. С. 450—452
- ↑ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 31248. А. 15
- ↑ Виноградов Д. Л. Живые прошлого страницы. / Дмитрий Леонидович Виноградов. — Минск: А. Н. Вараксин, 2018. С. 99 — 102
- ↑ Список землевладельцев Минской губернии. 1889 г. — Минск, 1889. С. 373
- ↑ Dziennik Kujawski. — Inowrocław, 20 września 1895 (Nr. 216. Rocznik III). S. 3
- ↑ Труды Минского губернского статистического комитета. Вып. 1. Историко-статистическое описание девяти уездов Минской губернии. — Минск, 1870. С. 416
- ↑ Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 458
- ↑ Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 140
- 1 2 Список фабрик и заводов европейской России. — С.-Петербург, 1903. С. 575
- ↑ Памятная книжка Минской губернии на 1904 г. — Минск: Издание Минского губернского статистического комитета, 1903. Приложение. С. 54
- ↑ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 210
- ↑ Список землевладельцев Минской губернии. 1911 г. — Б. м. С. 1
- ↑ Rostworowski A. Ziemia, której już nie zobaczysz. Wspomnienia Kresowe. — Warszawa, 2001. S. 110
- ↑ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья. С. 85
- ↑ Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. Ф. 68. Воп. 1. Спр. 16. А. 19
- ↑ Новиков Д. С. Борьба органов советской власти с бандой атамана Галака на белорусско-украинском пограничье в начале 1921 г. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья. С. 102
- ↑ Матвей Милявский. Хойники — моя любовь и боль. // Мишпоха. № 16. 2005
- ↑ Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; М.: Фонд «Историческая память», 2021. С. 309, 317—318
- ↑ Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы . Ф. 3. Воп. 1. Спр. 12
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства Хойникского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 290 (руск.)
- ↑ Памяць: Гiст.-дакум. хронiка Хойнiцкага раена / Рэд. кал. М. А. Ткачоў [і інш.]; маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн iмя Петруся Броўкi, 1993. — 384 с. : iл. — ISBN 5-85700-092-0.
- ↑ Хойники // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- 1 2 3 4 Зелянкоўскі А. М. Па залах Хойніцкага гісторыка-краязнаўчага музея. — Хойнікі, 1995. С. 10
- 1 2 3 План Хойнікаў 1886 года
- 1 2 План Хойнікаў 1864 года
- ↑ Хойники // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- ↑ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 31248. А. 17
- ↑ Караль Прозар
- ↑ Николай Николаевич Селивановский
- ↑ Ірына Міхайлаўна Бяляўская
- ↑ Израиль Самуилович Фишман
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — С. 131.
- ↑ Włodzimierz Czeczot
- ↑ Якаў Райхман Архівавана 4 снежня 2018.
- ↑ Виноградов Дмитрий Леонидович
- ↑ [Презентация книги Дмитрия Виноградова http://www.hoiniki.by/?p=32457]
- ↑ Д. Л. Виноградов
- ↑ ЧЕЛОВЕК, превративший маленькие уголки РОДНОГО КРАЯ в шедевры живописи
- ↑ Уладзімір Феліксавіч Багінскі
- ↑ Віктар Нікіфаравіч Дашук
- ↑ Олег Васильевич Берестнев
- ↑ Александр Воробей
- ↑ Сергей Петрович Кухаренко
- ↑ Виктор Михайлович Гончаренко
- ↑ Маргарыта Махнева (Цішкевіч)
- ↑ Вольга Худзенка
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
- Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 4 — 18, 26, 27, 31, 34.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Виноградов, Д.Л. Живые прошлого страницы / Д.Л. Виноградов. — Минск : Вараксин, 2018. — 307 с.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.
- Памяць: Гiст.-дакум. хронiка Хойнiцкага раена / Рэд. кал. М. А. Ткачоў [і інш.]; маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн iмя Петруся Броўкi, 1993. — 384 с. : iл. — ISBN 5-85700-092-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хойнікі
- Геаграфічныя звесткі па тэме Хойнікі на OpenStreetMap
- Хойнікшчына — краязнаўчы сайт
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Бярозаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Хойніцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Хойніцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.