Бешанковіцкі сельсавет
Бешанко́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр сельсавета — гарадскі пасёлак Бешанковічы (у склад сельсавета не ўваходзіць).
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Бешанковічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бешанковіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 27 верасня 1938 года Бешанковічы атрымалі статус гарадскога пасёлка. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Макаравіцкага і Пяцігарскага сельсаветаў[1]. 16 верасня 1957 года ў склад сельсавета з Бікложскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бараўцы, Кошчава, Красныя Буднікі, Крывіна і Крывое Сяло), з Навікоўскага сельсавета — 3 населеныя пункты (Заручэўе, Мурашкі і Яцукі)[2]. 23 лістапада 1959 года ў склад сельсавета з Рубежскага сельсавета перададзена вёска Буднікі[3]. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Навікоўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Бонькі, Вусы, Дворышча, Доўгія, Заграмадзіна, Кавалеўшчына, Саўчонкі, Узрэчча, Юдзіна і пасёлак цагельнага завода), у склад Бікложскага сельсавета перададзены 25 населеных пунктаў (Асінаўка, Бараўцы, Бараўцы-Крывіна, Верхняе Крывіна, Дабрыгоры, Дубавое, Дубраўка, Кошчава, Красныя Буднікі, Крывіна, Крывое Сяло, Макаравічы, Малое Крывіна, Малыя Маскалёнкі, Мікіцёнкі, Навумаўка, Новыя Ранчыцы, Паліцы, Пірагі, Пліскунова, Рудыя, Русілкі, Стары Марыянфельд, Старыя Ранчыцы і Хмяльнік)[4]. У 1963 годзе ў склад сельсавета з Мікалаеўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Акулёнкі, Галі, Запруддзе, Клімава, Лутаўе і Міралюбава)[5], якія 30 ліпеня 1966 года перададзены ў склад адноўленага Шумілінскага раёна[6]. 7 чэрвеня 1966 года ў мяжу гарадскога пасёлка Бешанковічы ўключана вёска Стрэлка[7]. 26 сакавіка 1973 года ў склад сельсавета з Каўлякоўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Альшанікі, Бондарава, Гаравыя і Полькавічы)[8]. 13 студзеня 1984 года ў склад Каўлякоўскага сельсавета перададзены 20 населеных пунктаў (вёскі Альшанікі, Бондарава, Бонькі, Вусы, Гаравыя, Дворышча, Доўгія, Заграмадзіна, Заручэўе, Кавалеўшчына, Мамойкі-II, Мурашкі, Полькавічы, Саўчонкі, Узрэчча, Харакова, Харкавічы, Юдзіна, Яцукі і пасёлак Заводскі), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дразды, сельсавет перайменаваны ў Драздоўскі[9].
8 красавіка 2004 года ўтвораны зноў, у склад сельсавета ўключаны 34 населеныя пункты (Алейнікі, Аскершчына, Бабаедава, Баброўшчына, Берасні, Буй, Быстры, Варахобкі, Галыні, Галькі, Ганчарова 1, Ганчарова 2, Гаўрыліна, Давыдкавічы, Дразды, Жарабікова, Забар’е, Залужжа, Ільягова, Камоскі, Лабачова, Лукашоўка, Мамойкі, Папоўшчына, Паручнікі, Пяцігарск, Радзюкі, Сенькаўшчына, Слабодка, Стрыжава, Траяны, Трубіліна, Філіпінкі і Янаўшчына) скасаванага Драздоўскага сельсавета і 12 населеных пунктаў (вёскі Доўгае, Жахоўшчына, Заполле, Касарэўшчына, Ліцвякі, Новае Вадапоева, Папкі, Сасняны, Свяча, Старое Вадапоева, Чаўнышкі і Шышова) скасаванага Свячанскага сельсавета[10].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1909 чалавек[11], з іх 96,5 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 0,5 % — украінцы[12].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня і 6 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 23 (1143).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 студзеня 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 9 (1779).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Бешанковіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1984 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2004 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Бешанковіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.