wd wp Пошук:

Навікоўскі сельсавет (Бешанковіцкі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Навікоўскі сельсавет. Навіко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Навікі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бешанковіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад Мішкавіцкага сельсавета Ульскага раёна перададзена вёска Парэчча[1]. 16 верасня 1957 года ў склад Бешанковіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Заручэўе, Мурашкі і Яцукі)[2]. 20 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бешанковіцкага (10 населеных пунктаў: Бонькі, Вусы, Дворышча, Доўгія, Заграмадзіна, Кавалеўшчына, Саўчонкі, Узрэчча, Юдзіна і пасёлак цагельнага завода) і Каўлякоўскага (21 населены пункт: Альшанікі, Аўхіменкі, Барэц, Белькава, Бондарава, Бялянкава, Васток, Гаравыя, Дубінкі, Загор’е, Зарэчча, Застарынне, Звязда, Кародзіна, Кудраўка, Любічы, Мясаеды, Навікі, Полькавічы, Свярдлы і Старына) сельсаветаў[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бешанковіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be