Брацлаў
Не блытаць з Браслаў.
Брацлаў (укр.: Брацлав) — колішні горад, цяпер пасёлак гарадскога тыпу у Няміраўскім раёне Вінніцкай вобласці Украіны, на рацэ Паўднёвы Буг. Адміністрацыйны цэнтр Брацлаўскага сельсавета. Плошча 19,2 км². Насельніцтва 6033 чал. (2005).
Знаходзіцца за 18 км ад Вінніцы, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Кароліна, на аўтадарозе Вінніца — Ямпіль.
Брацлаўская крэпасць цягам доўгага часу з’яўлялася важным фарпостам у барацьбе за ўсходняе Падолле. У часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай горад быў цэнтрам Брацлаўскага ваяводства.
Гісторыя
Першыя згадкі пра Бряславль, замак Вялікага Княства Літоўскага, датуюцца 1362 годам. У XV—XVI стагоддзях неаднаразова цярпеў ад татарскіх набегаў.
У 1545 годзе ў Брацлаве было два вадзяныя млыны, мясцовыя феадалы атрымалі ад вялікага князя права ствараць у месце юрыдыкі і прызначаць уласнага войта. У 1552 годзе ў горадзе было 770 будынкаў.[1] У 1564 годзе Брацлаў атрымаў Магдэбургскае права, меў гарадскі герб «у чырвоным полі срэбны крыж, у цэнтры якога блакітны шчыт з маладзіком».[1]
З 1565/66 года цэнтр Брацлаўскага ваяводства ВКЛ. У 1569 годе паводле умоў Люблінскай уніі ўвайшоў у склад Каралеўства Польскага. У XVI ст. праз Брацлаў праходзіў саляны шлях, які вёў з Кацюбеева да Луцка.
У XVII ст. Брацлаўскія замкавыя ўмацаванні прыйшлі ў заняпад. У 1648—1712 гадах цэнтр Брацлаўскага палка. У 1672—1699 гадах Брацлаў знаходзіўся пад турэцкай акупацыяй.
У 1793 годзе ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.
У XIX ст. расійскі цар Мікалай II выдаў распараджэнне аб аднаўленні Брацлаўскага замка, аднак праект не ажыццявілі.
У 1941—1944 гадах знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
- 1896 — 6277 чал., у т. л. праваслаўных 41,5 %, раскольнікаў 12 %, каталікоў 7 %, лютэранаў 0,3 % і юдаістаў 39,2 %, паводле стану: шляхты 3,3 %, купцоў 0,9 %, мяшчан 87,5 %, сялян 0,7 %, грамадзян 0,8 %, ваенных 5,6 % і замежнікаў 0,6 %.[2]
- 1968 — 4,5 тыс. чал.[3]
- 2005 — 6033 чал.
Славутасці
Брацлаўскі замак стаяў на высокім мысе паміж Паўднёвым Бугам і Пуцаўкай. Даўжыня сценаў складала 36 сажняў, шырыня 28 сажняў.[1] У наш час ад колішняй вялікалітоўскай фартыфікацыі нічога не захавалася.
Сярод местачковых помнікаў архітэктуры — фрагменты забудовы канца XIX — пачатку XX стагоддзяў
Гл. таксама
Зноскі
- 1 2 3 ЭнцВКЛ, 2005
- ↑ Брацлав // Брацлаў // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- ↑ Брацлав // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
Літаратура
- Грынявецкі В. Брацлаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 347. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Bracław // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 345—348
- Брацлав // Брацлаў // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брацлаў
- Неафіцыйны сайт
Катэгорыя·Населеныя пункты Нэмірыўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Вінніцкай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.