Брольніцкі сельсавет
Бро́льніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Брольнікі.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Гарадзечненскі сельсавет у складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Гарадзечна. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 10 ліпеня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Куравіцкага сельсавета[1]. 25 чэрвеня 2008 года Гарадзечненскі сельсавет перайменаваны ў Брольніцкі сельсавет, а адміністрацыйны цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Гарадзечна ў вёску Брольнікі[2].
22 жніўня 2017 года да Брольніцкага сельсавета далучана частка скасаванага Ваўковіцкага сельсавета (землі плошчай 4703 га і наступныя населеныя пункты: вёскі Агароднікі, Амневічы, Ваўковічы, Гаравічы, Мацешыцы, Рутка 2, Сянежыцы); са складу Брольніцкага сельсавета выключаны землі плошчай 4753 га і наступныя населеныя пункты: аграгарадок Гарадзечна, вёскі Брацянка, Іспась, Літоўка, Мотча, Сялец, Слабодка, Стары Лес, Сунчыцы, хутары Слухавічы, Эканомія, якія ўвайшлі ў склад Ладзеніцкага сельсавета[3].
Склад
Па стану на 2017 год у склад сельсавета ўваходзіла 15 населеных пунктаў, пасля рэарганізацыі – 16 населеных пунктаў (01.01.2018 г.). У склад сельсавета ўваходзіла 20 населеных пунктаў (2009 г.):
Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2009[4] | |
---|---|---|---|
Агароднікі | вёска | 19* | |
Амневічы | вёска | 50* | |
Брацянка | вёска | 80** | |
Брольнікі | аграгарадок | 305 | |
Ваўковічы | вёска | 207* | |
Гаравічы | вёска | 87* | |
Гарадзечна | аграгарадок | 424** | |
Іспась | вёска | 16** | |
Клюкавічы | вёска | 64 | |
Краўцэвічы | вёска | 15 | |
Куравічы | вёска | 77 | |
Літоўка | вёска | 12** | |
Мацешыцы | вёска | 20* | |
Мольнічы | вёска | 95 | |
Мотча | вёска | 57** | |
Несутычы | вёска | 166 | |
Прымень | вёска | 8 | |
Рутка 2 | вёска | 72* | |
Селішча | вёска | 43 | |
Слабодка | вёска | 37** | |
Слухавічы | хутар | 6** | |
Стары Лес | вёска | 41** | |
Суляцічы | вёска | 96 | |
Сунчыцы | вёска | 11** | |
Сялец | вёска | 100** | |
Сянежыцы | вёска | 69* | |
Эканомія | хутар | 5** | |
* – у Ваўковіцкім с/с да 22.08.2017 г.; ** – з 22.08.2017 г. у Ладзеніцкім с/с |
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 1658 чалавек[5], з іх 95,1 % — беларусы, 2,8 % — палякі, 1,1 % — рускія[6].
Насельніцтва, жыхароў: 1658 (2009 г.)[4], 1087 (2017 г.), 1118 (2018 г.).
Арганізацыі і прадпрыемствы
- Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Нягневічы».
Гандаль і сфера паслуг
- паштовае аддзяленне сувязі ў аграгарадку Брольнікі, вёсцы Ваўковічы.
- крамы ў аграгарадках Брольнікі і Гарадзечна, вёсках Несутычы і Ваўковічы.
Установы аховы здароўя
- ФАП ў Брольніках, Несутычах, Ваўковічах.
Культура
- Брольніцкі сельскі Дом культуры.
Славутасці
- Царква Успенія Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Ваўковічы.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 93 О решении вопросов административно-территориального устройства Новогрудского района
- ↑ http://kodeksy-by.com/norm_akt/source-Гродненский%20облсовет/type-Решение/272-22.08.2017.htm Решение Гродненский облсовет 272 22.08.2017 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Новогрудского района Гродненской области
- 1 2 Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 31 кастрычніка 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Навагрудскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.