wd wp Пошук:

Ваўковіцкі сельсавет (Навагрудскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ваўковіцкі сельсавет. Ваўко́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Ваўковічы.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да новаўтворанага Руткаўскага сельсавета[1].

17 лістапада 1986 года цэнтр Руткаўскага сельсавета перанесены з вёскі Рутка 1 ў вёску Ваўковічы, а сельсавет перайменаваны ў Ваўковіцкі[2].

22 жніўня 2017 года Ваўковіцкі сельсавет скасаваны:

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіла 14 населеных пунктаў (2009 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009[4]
Агародніківёска19
Амневічывёска50
Ваўковічывёска207
Гаравічывёска87
Зубкававёска3
Корастававёска96
Мацешыцывёска20
Невашоўшчынавёска44
Нёўдааграгарадок308
Новыя Лагадківёска6
Рутка 1вёска18
Рутка 2вёска72
Старыя Лагадківёска30
Сянежыцывёска69

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1029 чалавек[5], з іх 88,0 % — беларусы, 6,0 % — палякі, 4,0 % — рускія[6].

Насельніцтва, жыхароў: 1029 (2009 г.)[4], 986 (2017 г.).

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Ваўковіцкі сельсавет(руск.)  // Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  3. Решение Гродненский облсовет 272 22.08.2017 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Новогрудского района Гродненской области
  4. 1 2 Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 31 кастрычніка 2021.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Навагрудскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2017 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1986 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be