wd wp Пошук:

Брускі

Брускі́[1] (трансліт.: Bruski, руск.: Бруски) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Буйніцкага сельсавета. Размешчана за 4 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Буйнічы на лініі МагілёўЖлобін. Рэльеф раўнінны, на ўсход праходзіць чыгунка. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы МагілёўБабруйск.

Гісторыя

Заснавана ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак. З 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1926 годзе пасёлак, 13 двароў, 83 жыхары. У пачатку 1930-х гадоў арганізаваны калгас «Чырвоны партызан», які ў 1933 годзе аб’ядноўваў 8 гаспадарак. Дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 16 ліпеня 1954 года ў Цішоўскім сельсавеце. У 1990 годзе ў складзе калгаса «Маяк камунізму» (цэнтр — в. Цішоўка). Размяшчаліся вытворчая брыгада, ферма буйной рагатай жывёлы, магазін. У 2007 годзе працаваў магазін.

Планіроўка

Планіровачна складаецца з 2 прамалінейных паралельных вуліц, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, уздоўж чыгункі. Забудавана двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Гаспадарчы сектар — на поўначы.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be