wd wp Пошук: ⬜

Буйніцкі сельсавет

Бу́йніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Буйнічы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Цішоўскі сельсавет у складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Цішоўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з ліпеня 1941 г. да чэрвеня 1944 г. акупіраваны нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дабрасневіцкага сельсавета[1]. 22 ліпеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя Сялецкага сельсавета, у склад Пашкаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Казіміраўка, Прысна-I і Прысна-II), у склад Вендаражскага сельсавета — 10 населеных пунктаў (Барсукі, Вясёлы, Гуслішча, Гуслянка, Жабін Паўднёвы, Жабін Паўночны, Залессе, Навасёлкі, Паддуб’е і Ямніца), у склад Дашкаўскага сельсавета — 6 населеных пунктаў (Красніца-I, Красніца-II, Мяжысеткі, 12 раз’езд, Чарназёмаўка і Ялоўка)[2]. 17 ліпеня 2006 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Буйнічы, сельсавет перайменаваны ў Буйніцкі[3]. 28 снежня 2010 года ліквідавана станцыя Буйнічы, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад аграгарадка Буйнічы[4].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 7031 чалавек[5], з іх 92,6 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6].

Склад

У склад сельсавета ўваходзіць 15 населеных пунктаў (2010 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2007 Гаспадаркі, 2007 Насельніцтва, 2009[7].
Брусківёска14181133
Буйнічыаграгарадок15384681596
Станцыя Буйнічыпасёлак24887922419
Бутрымаўкавёска13614
Веккервёска261529
Галынец 1вёска472197417
Галынец 2вёска13866115
Гарадоквёска16472146
Гарадшчынавёска17291199
Дабрасневічывёска643468
Зацішшавёска201417
Ракузаўкавёска10463114
Савасцянавічывёска22791250
Станцыя Галынецпасёлак......432
Сташынавёска272028
Цішоўкавёска10524331054

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

  • Буйнічы — пасёлак і чыгуначная станцыя.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  3. ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 17 июля 2006 г. № 18-12 О переименовании сельсовета Архівавана 22 снежня 2016.
  4. ↑ Решение Могилевского районного Совета депутатов от 28.12.2010 г. № 7-18 Об упразднении сельского населенного пункта станция Буйничи и преобразовании деревень Могилевского района в агрогородки Архівавана 20 верасня 2020.
  5. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. ↑ Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 31 кастрычніка 2021.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. –592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. ISBN 5-85700-142-0. С. 118–120.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Магілёўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be