wd wp Пошук:

Брылі (Мядзельскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Брылі. Брылі́[1] (трансліт.: Bryli, руск.: Брили) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарацкага сельсавета.

Гісторыя

У 1868 г. вёска Кабыльніцкай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, 6 двароў, 56 жыхароў. У 1904 г. вёска налічвала 88 жыхароў, у 1907 г. — 14 двароў, 103 жыхары. З 12.10.1940 г. у Ляшчынскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей, з 09.08.1979 г. у Нарацкім сельсавеце. У 1949 г. сяляне вёсак Брылі і Пячэнкі арганізавалі калгас «Маладая гвардыя». З 1979 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Нарач» (цэнтр — вёска Чараўкі).

Насельніцтва

  • 62 жыхары (1960)
  • 7 двароў, 17 жыхароў (1997)

Інфраструктура

Ферма ў вёсцы Брылі

Працуе жывёлагадоўчая ферма.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be