Бурлак
Бурла́к[1] (трансліт.: Burlak, руск.: Бурлак) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 14 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 30 км ад Гомеля.
Гідраграфія
На ўсходзе і поўначы меліярацыйныя каналы.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.
Планоўка складаецца з прамалінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядома з пачатку XX стагоддзя. Найболей актыўнае засяленне вёскі даводзіцца на 1920-я гады. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Парыжская камуна», працавала гамарня. У 1959 годзе ў складзе саўгаса “Дуравіцкі (цэнтр — вёска Дуравічы).
Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Дуравіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 19 гаспадарак, 31 жыхар.
Дынаміка
- 1959 год — 254 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 19 гаспадарак, 31 жыхар.
Славутасці
- Курганны могільнік перыяду сярэднявечча (X — ХІІІ стагоддзі), за 0,8 км на поўдзень ад усходняй ускраіны пасёлка — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр шыфр
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Архівавана 29 кастрычніка 2013.(руск.)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.