wd wp Пошук:

Бягомльскі сельсавет

Бяго́мльскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Бягомль.

Асноўныя звесткі

Паўночна-заходняя частка тэрыторыі сельсавета знаходзіцца на Докшыцкім узвышшы. Па ўсходняй частцы сельсавета цячэ рака Бярэзіна, з захаду на ўсход сельсавет перасякаюць малыя рэчкі Студзенка і Дзяражына. У паўднёвай частцы сельсавета, на мяжы з Мінскай вобласцю, знаходзіцца Дамашкаўскае возера. Праз сельсавет праходзіць рэспубліканская аўтадарога Мінск — Віцебск M3. У складзе сельсавета, акрамя гарадскога пасёлка Бягомль, знаходзіцца яшчэ 40 вёсак.

На тэрыторыі Бягомльскага сельсавета знаходзіцца мемарыяльны комплекс «Праклён фашызму» на месцы вёскі Шунёўка[1], спаленай 22 мая 1943 г. у час карнай аперацыі «Котбус».

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Бягомльскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — сяло Бягомль. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Бягомльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года сельсавет скасаваны ў сувязі з утварэннем Бягомльскага пассавета.

З 20 студзеня 1960 года Бягомльскі пассавет у складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Асаўскога сельсавета, у склад Юхнаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бераснёўка, Будзілаўка, Заляддзе, Краснае і Пугачова)[2]. 18 лютага 1964 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Юхнаўскага сельсавета.

20 чэрвеня 2013 года Бягомльскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[3].

Насельніцтва

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (без Бягомля) — 2025 чалавек[4], з іх 95,5 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 20 июня 2013 г. № 278 О некоторых вопросах административно-территориального устройства районов Витебской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Докшыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бягомльскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1938 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Докшыцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be