wd wp Пошук:

Бярозаўка (Палыкавіцкі сельсавет)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бярозаўка.

Бяро́заўка[1] (трансліт.: Biarozaŭka, руск.: Берёзовка) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Палыкавіцкага сельсавета. Размешчана за 2 км на ўсход ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Магілёў I. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Санкт-Пецярбург — Адэса.

Гісторыя

Вядома ў Расійскай імперыі з XIX ст. Паводле перапісу 1897 года хутар у Княжыцкай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні. Побач знаходзілася аднайменная сяліба.

У 1909 годзе дзейнічаў вадзяны млын. У 1910 годзе адкрыта земская школа, якая размяшчалася ў наёмным памяшканні. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа першай ступені, у якой у 1925 годзе было 50 вучняў, дзейнічаў драмгурток і гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 26 красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР.

З 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная зорка».

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 годзе ў складзе калгаса «Камінтэрн» (цэнтр — в. Мікалаеўка 2).

Планіроўка

Планіроўка Г-падобная. Да прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, далучаецца на поўнач кароткая прамалінейная вуліца. Забудавана двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be