Більдзюгскі сельсавет
Більдзю́гскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Більдзюгі.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Вілейскай вобласці БССР (з 20 верасня 1944 — Полацкай, з 8 студзеня 1954 — Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 — Віцебскай).
17 красавіка 1962 года раён скасаваны, а сельсавет далучаны да Браслаўскага раёна. 30 ліпеня 1966 года сельсавет перададзены адноўленаму Шаркаўшчынскаму раёну.
8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета ўключаныя 12 сельскіх населеных пунктаў скасаванага Ручайскага сельсавета ў межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Каўшэлева» (вёскі Бардзенцы, Барсучына, Забор’е, Запруддзе, Кадрышкі, Каты, Каўшэлева, Малінова, Пілаты, Праўдзінская, Рэчкі, Сынадворцы)[1]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Валожынскага сельсавета з аграгарадком Наваселле, вёскамі Галінова, Зарэчча, Казакі і хутарам Непрынікі[2]. 26 студзеня 2022 года скасаваны хутар Гарбачонкі[3].
Населеныя пункты
- в. Астаноўка
- х. Аўласы
- в. Барок
- аграгарадок Більдзюгі
- в. Ваўчкі
- в. Вішнявец
- х. Гарбачонкі — былы хутар
- в. Гернуты
- в. Грыбоўшчына
- в. Дварышча
- х. Дрывасекі
- в. Дубоўка
- в. Канашоўка
- х. Карчы Мількаўскія
- х. Ляды
- х. Мікалаёўка
- х. Петкуноўшчына
- в. Рымараўшчына
- в. Чарнічкі
- х. Цёплая Гара
- в. Янішкі
- в. Яцкаўшчына
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1329 чалавек[4], з іх 91,9 % — беларусы, 5,7 % — рускія[5].
Зноскі
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.
- ↑ Решение Шарковщинского районного Совета депутатов от 26 января 2022 г. № 223 Об упразднении сельских населенных пунктов Шарковщинского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Шаркаўшчынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Браслаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Шаркаўшчынскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.