Валбжых
Валбжых (польск.: Wałbrzych, чэшск.: Valbřich, Valdenburk, назва паходзіць ад ням.: Waldenburg — Вальдэнбург) — горад на правах павета ў Польшчы. Уваходзіць у склад Ніжнесілезскага ваяводства. Адміністрацыйны цэнтр Валбжыхскага павета (не ўваходзіць у яго склад). Да Другой сусветнай вайны быў вядомы пад нямецкай назвай Вальдэнбург (Waldenburg).
Адлегласць па прамой паміж гарадамі Валбжых — Мінск 816 км, да Варшавы — 360 км[2].
Здабыча коксавага вугля і вытворчасць коксу. ЦЭС. Цяжкае машынабудаванне, сернакіслотная, шкляная і фарфора-фаянсавая прамысловасць.
Насельніцтва — 117 548 жыхароў (2014 год)[3].
Гарады-пабрацімы
- Градзец-Кралавэ, Чэхія (1991)
- Фрайберг, Германія (1991)
- Тула, Расія (1991)
- Ястарня, Польшча (1997)
- Фоджа, Італія (1998)
- Гзіра, Мальта (2000)
- Ван, Францыя (2001)
- Барыслаў, Украіна (2009)
Зноскі
- ↑ Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2014, stan na 01.01.2014
- ↑ Адлегласці паміж гарадамі
- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. Архівавана 26 снежня 2018.
Катэгорыя·Населеныя пункты Ніжнесілезскага ваяводства Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.