wd wp Пошук:

Варанцы (Мядзельскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Варанцы.

Варанцы́[1] (трансліт.: Varancy, руск.: Воронцы) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарацкага сельсавета.

Гісторыя

У 1847 г. вёска маёнтка Антанізберг Кабыльніцкай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, валоданне братоў Галкаў, 5 двароў, 20 жыхароў. У 1868 г. у вёсцы 46 жыхароў, у 1904 г. — 100 жыхароў, у 1907 г. — 13 двароў, 83 жыхара. З 12.10.1940 г. у Ляшчынскім сельсавеце Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей, з 09.08.1979 г. у Нарацкім сельсавеце Мядзельскага раёна.

У 1949 г. вяскоўцы стварылі калгас «Чырвоны сцяг». Пазней вёска ўваходзіла ў склад калгасу імя Чапаева, з 10.02.1979 г. — у калгасе «Нарач» (цэнтр — вёска Чараўкі).

Насельніцтва

  • 115 жыхароў (1960)
  • 42 двары, 102 жыхара (1997)

Выявы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура

  • Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага раёна / уклад. і навук. рэд. Я. Г. Звяруга; рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : «Беларус. Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1998. — 640 с. : іл. — ISBN 985-11-0107-9.
  • Гарады і вёскі Беларусі : Энцыклапедыя : Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 3. / Рэдкал. : Т. У. Бялова (дырэктар) [і інш.]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; Інст-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». — Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — 624 с. : іл. — ISBN 978-985-11-0636-9.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be