wd wp Пошук:

Варапаеўскі сельсавет

Варапа́еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Варапаева.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дунілавіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Варапаева. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці. 8 чэрвеня 1950 года вёска Варапаева атрымала статус гарадскога пасёлка. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Жуперкаўскага і Старадворскага сельсаветаў[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Варапаеўскага пассавета[2].

20 мая 1960 года адначасова з перадачай усіх населеных пунктаў скасаванага Варапаеўскага сельсавета ў склад Варапаеўскага пассавета перададзены 19 населеных пунктаў Дунілавіцкага сельсавета (Адамова, Васевічы, Гаўрылавічы, Дашкі, Жылінскія, Зенькава, Карабаніха, Каралі, Карпавічы, Крыўка, Кукішы, Лісіцы, Лучай, Мацуры, Надазер’е, Пухаўка, Равы, Салаўіха і Скварцова)[3]. З 25 снежня 1962 года Варапаеўскі пассавет у складзе Пастаўскага раёна. 27 снежня 1985 года ў склад Юнкаўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Гаўрылавічы, Каралі, Карпавічы, Лучай, Надазер’е, Равы, Салаўіха і Скварцова), у склад Дунілавіцкага сельсавета — 2 населеныя пункты (Зенькава і Калінаўка)[4]. 18 снежня 2009 года да пассавета далучана частка скасаванага Белькаўскага сельсавета (16 населеных пунктаў: Аліхверы, Альшнева, Барэйкі, Белькі, Вайцяхі, Галбея, Кеўлічы, Косаўшчына, Невядомшчына, Паўлюгі, Полава, Пятровічы, Рагоўскія, Рымкі, Стахоўскія, Трумпічы)[5]. 20 чэрвеня 2013 года Варапаеўскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[6].

Насельніцтва Варапаеўскага пассавета паводле перапісу 2009 года (32 населеныя пункты, без Варапаева) складала 1793 чалавекі[7], з іх 91,1 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 1,6 % — палякі[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 снежня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 4 (1846).
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 18 декабря 2009 г. № 202 Об упразднении Бельковского сельсовета и изменении границ Воропаевского поссовета и Куропольского сельсовета Поставского района
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 20 июня 2013 г. № 278 О некоторых вопросах административно-территориального устройства районов Витебской области
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пастаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Глыбоцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дунілавіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Пастаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be