wd wp Пошук:

Вароны (Віцебскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вароны.

Вароны — аграгарадок (да 2008 — вёска), цэнтр Варонаўскага сельсавета Віцебскага раёна на беразе возера Палонскага. За 12 км ад Віцебска на аўтадарозе Р21 Віцебск – Лёзна (мяжа з Расійскай Федэрацыяй). Плошча 237,8393 га[1].

Гісторыя

Назва вёскі паходзіць ад мянушкі і прозвішча Варона. Вёска вядома як маёнтак з XVI ст. у Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць паноў Крывашэенкаў. У маёнтак уваходзілі вёскі Паповічы, Семянкова і Гонавічы. У 1600 г. уласнасць пана Івана Клызы, які ў 1634 г. прадаў маёнтак пану Васілю Абуховічу.

У XIX ст. маёнтак у Каралёўскай воласці Віцебскага павета і губерні. У кастрычніку 1812 г. на паўднёвай ускраіне вёскі, непадалёку ад шашы Віцебск—Смаленск адбыўся бой французска-расійскіх войск, на месцы якога, на сродкі вайсковай часці Ямбургскіх уланаў пастаўлены помнік-абеліск з літым чыгунным крыжам. У 1905 г. маёнтак (2 двары, 15 жыхароў) належаў мешчаніну-стараверу Хруцкаму, які меў тут 100 дзесяцін зямлі.

З 20 жніўня 1924 г. у Рудніцкім сельсавеце Віцебскага раёна і акругі. У 1926 г. у вёсцы 20 двароў, 87 жыхароў. У 1936 г. сюды пераселены жыхары вёсак Старынкі, Гаравічы, у 1939 г. — населеных пунктаў Лускі, Прудзіна, Пунькі і Кузьменкі. У 1941 г. у вёсцы 95 двароў, 380 жыхароў. Падчас Другой сусветнай вайны, у кастрычніку 1943 г., нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі тут 90 двароў і 6 мірных жыхароў. Вывезена ў Трэці Рэйх 36 чал. На фронце загінула 13 вяскоўцаў. У баях за вызваленне вёскі і наваколля загінулі 3582 воіны Савецкай арміі і партызанаў. З 16 ліпеня 1954 г. — цэнтр сельсавета. У 1969 г. у вёсцы 180 двароў, 527 жыхароў.

На 1 студзеня 2003 г. — 313 двароў, 659 жыхароў. У вёсцы размешчана цэнтральная сядзіба камунальнага ўнітарнага сельгаспрадпрыемства «Вароны».

Насельніцтва

  • 756 жыхароў, 314 двароў (1996)
  • 679 жыхароў (2009)

Інфраструктура

Сярэдняя школа. Дом культуры і бібліятэка. Камбінат бытавога абслугоўвання. Аддзяленне сувязі. Магазіны.

Памятныя мясціны

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.
  • З гісторыі населенных пунктаў / Падрых. В. В. Віталева // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 733 — 734. — ISBN 985-02-0647-0.

Спасылкі

  1. 1 2 Решение Витебского районного Совета депутатов 30 ноября 2017 г. № 175 «Об установлении границ сельских населенных пунктов Витебского района Витебской области и признании утратившими силу некоторых решений Витебского районного Совета депутатов» (руск.)
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Віцебскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be