Васход (Магілёўскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Васход.
Васхо́д[2] (трансліт.: Vaschod, руск.: Восход) — аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вяйнянскага сельсавета. Размешчана за 14 км на поўдзень ад Магілёва, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі Магілёў — Крычаў. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты. На поўнач — штучнае вадасховішча на р. Вільчанка (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па шашы Санкт-Пецярбург — Адэса, якая праходзіць побач з пасёлкам.
Гісторыя
Вёска заснавана ў пачатку 1920-х гадоў. У сакавіку 1924 года ў выніку першага ўзбуйнення БССР увайшла ў склад Беларусі. З 20 жніўня 1924 года ў Дашкаўскім сельсавеце Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1925 годзе арганізавана сельская гаспадарка «Усход».
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 26 чэрвеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 20 чэрвеня 1960 года ў Вяйнянскім сельсавеце. У 1990 годзе цэнтр саўгаса «Усход». У пасёлку працавалі Дом культуры, аддзяленне сувязі, бібліятэка, сталовая, дзіцячы сад-яслі, грамадская лазня. У 2000-я гады на базе пасёлка створаны аграгарадок.
Інфраструктура
У 2007 годзе дзейнічалі сярэдняя школа, аддзяленне сувязі, Дом культуры, клуб, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва.
Планіроўка
Праект планіроўкі і забудовы распрацаваны ў 1982 годзе праектным інстытутам «Магілёўграмадзянпраект». Планіровачна складаецца з 2 вуліц (шыротнай і мерыдыянальнай арыентацыі), забудаваных двухбакова, шчыльна, пераважна мураванымі двухпавярховымі 4—8-кватэрнымі і трохпавярховымі 16-кватэрнымі дамамі. На поўнач — парк адпачынку. У месцы скрыжавання вуліц размешчаны грамадскія будынкі.
Насельніцтва
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2007 — 604 гаспадаркі, 1662 жыхары.
Славутасці
- Свята-Троіцкая царква (2009; архітэктары У. В. Чаленка і А. Бараноўскі)
Зноскі
- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/mahilouskaja.htm
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
Літаратура
- Васход // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / У. Д. Будзько і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. — 591 с. ISBN 978-985-11-0440-2.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Васход (Магілёўскі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Магілёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.