Васільеўка (Буда-Кашалёўскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Васільеўка.
Васі́льеўка[1] (трансліт.: Vasiĺjeŭka, руск.: Васильевка) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марозавіцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 9 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская, 47 км ад Гомеля.
Гідраграфія
На захадзе меліярацыйныя каналы.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель.
Планоўка складаецца з кароткай прамалінейнай, амаль мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Камунар», працавалі гамарня і ваўначоска. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Новае жыццё» (цэнтр — вёска Глазаўка).
Да 1 снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Глазаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 20 гаспадарак, 25 жыхароў.
Дынаміка
- 1926 год — 31 двор, 182 жыхара.
- 1959 год — 199 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 20 гаспадарак, 25 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Васі́ллеўка
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.