wd wp Пошук:

Васільеўскі сельсавет (Добрушскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Васільеўскі сельсавет. Васі́льеўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Васільеўка.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чырванабудскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Церахоўскага пассавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 654 чалавекі[2], з іх 91,6 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,8 % — украінцы[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 2 населеныя пункты: вёска Васільеўка і пасёлак Чырвоны Алёс.

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 279 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Добрушскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Церахоўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чырванабудскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be