wd wp Пошук:

Велікасельскі сельсавет (Пружанскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вялікасельскі сельсавет.

Велікасе́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Вялікае Сяло.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Бакунскі сельсавет у складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Котранскага і Ялоўскага сельсаветаў, цэнтр — вёска Бакуны[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Пружанскага раёна. 16 красавіка 1973 года перайменаваны ў Вялікасельскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Вялікае Сяло, вёскі Котра і Пескі перададзены ў склад Мокраўскага сельсавета[2]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старавольскага сельсавета (вёскі Абруб, Зарэчча, Лазоўка, Перадзельск, Стараволя)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 970 чалавек[4], з іх 88,2 % — беларусы, 5,1 % — палякі, 4,6 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).
  3. Решение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Архівавана 22 кастрычніка 2020.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Шарашоўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Пружанскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be